Званок (расліна)
Званок | |||||||||||||||||
Adenophora pereskiaefolia. Агульны выгляд расліны | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Adenophora Fisch. | |||||||||||||||||
|
Званок[1] (Adenophora) — род кветкавых раслін сямейства званочкавыя (Campanulaceae).
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовыя травяністая расліны з доўгім вертыкальным карэнішчам і прамастойным простым ці галінастым густааблісцелым сцяблом вышынёю да 120 см. Лісце амаль сядзячае, чаргаванае, зубчастае, падоўжана-авальнае і ланцэтнае. Кветкі званочкавыя, светла-блакітныя, светла-ліловыя або белыя, дробныя, паніклыя, у пірамідальных гронкападобных ці мяцёлчатых суквеццях. Плод — павіслая адваротна-грушападобная каробачка.
Распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]Адрозніваецца каля 70 відаў. Прадстаўнікі роду сустракаюцца ў халодных і ўмераных раёнах Еўразіі, вялікая частка відаў расце ва Усходняй Азіі. На Беларусі як дзікарослы від трапляецца званок лілеялісты.
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Лекавыя, дэкаратыўныя і меданосныя расліны.
Карані званку ліліялістага прымяняюцца ва ўсходняй медыцыне пры лячэнні лёгачных захворванняў. Сапаніны, што ўтрымоўваюцца ў каранях, валодаюць супрацьгрыбковымі і антыбактэрыйнымі ўласцівасцямі, поліцукрыды — супрацьязвенным, ранагаючым, супрацьзапаленчым дзеяннем, удзельнічаюць у рэгуляцыі імунітэту, павышаюць ўстойлівасць да ўзбуджальнікаў інфекцыйных захворванняў, спрыяюць лепшаму засваенню кальцыю, жалеза і фосфару.
Віды
[правіць | правіць зыходнік]Паводле даных сайта Каралеўскіх батанічных садоў К’ю род налічвае 70 відаў[2], а паводле базы даных The Plant List — 62 віды[3]:, некаторыя з іх:
- Adenophora amurica C.X.Fu & M.Y.Liu
- Adenophora brevidiscifera D.Y.Hong
- Adenophora capillaris Hemsl.
- Adenophora changaica Gubanov & Kamelin
- Adenophora coelestis Diels
- Adenophora contracta (Kitag.) J.Z.Qiu & D.Y.Hong
- Adenophora cordifolia D.Y.Hong
- Adenophora divaricata Franch. & Sav.
- Adenophora elata Nannf.
- Adenophora erecta S.Lee, Joongku Lee & S.Kim
- Adenophora fusifolia Y.N.Lee
- Adenophora gmelinii (Biehler) Fisch.
- Adenophora golubinzevaeana Reverd.
- Adenophora grandiflora Nakai
- Adenophora hatsushimae Kitam.
- Adenophora himalayana Feer
- Adenophora hubeiensis D.Y.Hong
- Adenophora × izuensis H.Ohba & S.Watan.
- Adenophora jacutica Fed.
- Adenophora jasionifolia Franch.
- Adenophora kayasanensis Kitam.
- Adenophora khasiana (Hook.f. & Thomson) Oliv. ex Collett & Hemsl.
- Adenophora koreana Kitam.
- Adenophora lamarckii Fisch.
- Adenophora liliifolia (L.) A.DC. — Званок лілеялісты
- Adenophora liliifolioides Рах & K.Hoffm.
- Adenophora lobophylla D.Y.Hong
- Adenophora longipedicellata D.Y.Hong
- Adenophora maximowicziana Makino
- Adenophora micrantha D.Y.Hong
- Adenophora morrisonensis Hayata
- Adenophora nikoensis Franch. & Sav.
- Adenophora ningxianica S.Ge & D.Y.Hong
- Adenophora palustris Kom.
- Adenophora pereskiifolia (Fisch. ex Schult.) G.Don
- Adenophora petiolata Рах & K.Hoffm.
- Adenophora pinifolia Kitag.
- Adenophora polyantha Nakai
- Adenophora potaninii Korsh.
- Adenophora probatovae A.E.Kozhevn.
- Adenophora racemosa J.Lee & S.Lee
- Adenophora remotidens Hemsl.
- Adenophora remotiflora (Siebold & Zucc.) Miq.
- Adenophora rupestris Reverd.
- Adenophora rupincola Hemsl.
- Adenophora sajanensis Stepanov
- Adenophora sinensis A.DC.
- Adenophora stenanthina (Ledeb.) Kitag.
- Adenophora stenophylla Hemsl.
- Adenophora stricta Miq.
- Adenophora sublata Kom.
- Adenophora takedae Makino
- Adenophora taquetii H.Lév.
- Adenophora tashiroi (Makino & Nakai) Makino & Nakai
- Adenophora taurica (Sukaczev) Juz.
- Adenophora trachelioides Maxim.
- Adenophora tricuspidata (Fisch. ex Schult.) A.DC.
- Adenophora triphylla (Thunb.) A.DC. typus
- Adenophora uryuensis Miyabe & Tatew.
- Adenophora wilsonii Nannf.
- Adenophora wulingshanica D.Y.Hong
- Adenophora xifengensis (P.F.Tu & Y.S.Zhou) P.F.Tu & Y.S.Zhou
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 9. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Species of Adenophora (англ.) (лац.) (Праверана 15 снежня 2010)
- ↑ Adenophora (англ.). The Plant List. Version 1.1. (17 снежня 2013). Праверана 1 студзеня 2017.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Званок // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 35. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Бубенчик — род Adenophora: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Adenophora // ИАС «ООПТ России» (руск.)