Звон з Моладава
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/9c/%D0%9C%D0%BE%D0%BB%D0%B0%D0%B4%D0%B0%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96_%D0%B7%D0%B2%D0%BE%D0%BD.jpg/220px-%D0%9C%D0%BE%D0%BB%D0%B0%D0%B4%D0%B0%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96_%D0%B7%D0%B2%D0%BE%D0%BD.jpg)
Звон з Моладава — звон, адліты ў 1583 годзе, захоўваецца ў Царкве Ушэсця Гасподняга ў вёсцы Моладава.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/74/%D0%9C%D0%BE%D0%BB%D0%B0%D0%B4%D0%B0%D0%B2%D0%B0._%D0%9A%D1%80%D0%B0%D1%8F%D0%B2%D1%96%D0%B4%D1%8B_%2803%29.jpg/220px-%D0%9C%D0%BE%D0%BB%D0%B0%D0%B4%D0%B0%D0%B2%D0%B0._%D0%9A%D1%80%D0%B0%D1%8F%D0%B2%D1%96%D0%B4%D1%8B_%2803%29.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/38/%D0%9C%D0%BE%D0%BB%D0%B0%D0%B4%D0%B0%D0%B2%D0%B0._%D0%9A%D1%80%D0%B0%D1%8F%D0%B2%D1%96%D0%B4%D1%8B_%2801%29.jpg/220px-%D0%9C%D0%BE%D0%BB%D0%B0%D0%B4%D0%B0%D0%B2%D0%B0._%D0%9A%D1%80%D0%B0%D1%8F%D0%B2%D1%96%D0%B4%D1%8B_%2801%29.jpg)
Вышыня яго да правушын — 62 см, ніжні дыяметр — 62 см, таўшчыня ліцця — 6-7 см. У верхняй частцы размешчаны вузкі рэльефны арнаментальны пояс з раслінных элементаў. На вонкавай паверхні ўверсе і ўнізе надпіс — дзве паласы тэксту. У сярэдняй частцы звона асобна выдзелены чатыры калонкі тэксту па 13 радкоў. Пад адной з калонак размешчаны герб. Тэкст напісаны лацінскімі літарамі на старабеларускай мове і ўяўляе не толькі помнік старабеларускай мовы і пісьменства, але і змяшчае гістарычную інфармацыю. Прысвечаны Сямёнам Войнам свайму бацьку — Барысу Мацвеевічу Грычыне, родапачынальніку Войнаў. Унізе звона надпіс з прозвішчам майстра: «Марцін Гофман меня слівал року 1583».
У геральдыцы
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/65/Coat_of_arms_of_Mo%C5%82adava.png/150px-Coat_of_arms_of_Mo%C5%82adava.png)
Звон выяўлены на сучасным гербе і сцягу Моладава.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : іл.