Перайсці да зместу

Зерняед гарохавы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зерняед гарохавы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Bruchus pisorum Linnaeus, 1758


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  114508
NCBI  361683
EOL  1172669

Зерняжэр гарохавы[1], Зерняед гарохавы (Bruchus pisorum) — від лістаедаў сямейства Лістаеды (Chrysomelidae), шкодзіць гароху.

Цела жукоў даўжынёй каля 5 мм, пукатае, круглаватае, вусікі 11-членікавыя, тонкія, пілаватыя. Надкрылы ўкарочаныя, не прыкрываюць брушка.

Лічынкі першага ўзросту рухомыя, з трыма парамі ног, якія рэдукаваны ў тоўстых, мясістых лічынак наступных узростаў. Развіваюцца ў насенні гароху.

Сустракаецца ў Еўропе і ўмеранай Азіі (за выключэннем Кітая), Паўночнай Амерыцы.

Жук на гароху

Развіццё ад яйца да выхаду жука адбываецца ў насенні. На поле жукі трапляюць разам з пасяўным матэрыялам. Лятаюць вясной і ў пачатку лета. Адкладваюць яйцы на паверхні маладых струкоў гароху, пладавітасць самак у сярэднім 130 яец. Праз 6-10 сутак з яйца выходзіць лічынка, якая мініруе створкі струка, а потым пранікае ў гарошыну.

Меры барацьбы

[правіць | правіць зыходнік]

Для папярэджання масавага размнажэння шкоднікаў праводзяць аналіз пасяўнога матэрыялу шляхам флатацыі — заражанае насенне ўсплывае. Выкарыстоўваюцца агратэхнічныя і хімічныя меры барацьбы.

Зноскі