Лістаеды (Chrysomelidae) — адно з найбуйнейшых сямействаўцвердакрылыхнасякомых, якое налічвае да 35 000 відаў, апісаных ў 2500 родах. Патэнцыйная колькасць відаў можа быць значна больш: да 50 або 60 тысяч відаў.
Даўжыня да 20 мм. Цела круглае, авальнае або цыліндрычнае. Афарбоўка пераважна яркая, з металічным бляскам, бывае з плямамі і палосамі. Вусікі найчасцей 11-членікавыя, нітка- або ружанцападобныя. Крылы добра развітыя. Ногі бегальныя.
Кормяцца лісцем (адсюль назва). Характэрны палавы дымарфізм. Адкладваюць яйкі, ёсць яйцажывародныя. Лічынкі валікападобныя, укрытыя бародаўкамі або валаскамі, з развітымі груднымі нагамі, праходзяць 3—5 узростаў. Кукалка свабодная, радзей у кокане.