Перайсці да зместу

Зомба

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зомба
Краіна
Каардынаты
Вышыня цэнтра
950[1] м
Насельніцтва
  • 101 140 чал. (2008)
Нацыянальны склад
Канфесійны склад
Зомба на карце Малаві
Зомба (Малаві)
Зомба
Зомба (Малаві)
Зомба

Зо́мба (англ.: Zomba) — горад на поўдні Малаві. Насельніцтва (2018 год) — 105 013 чал.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Зомба вядома з 1885 годзе як паселішча шатландскіх плантатараў. У 1887 годзе тут быў узведзены першы мураваны будынак Рэзідэнцыя для абароны ў магчымых сутычках з гандлярамі рабамі. У 1893 годзе Зомба стала сталіцай пратэктарата Брытанская Цэнтральная Афрыка, у 1907 годзе — пратэктарата Ньясаленд. У 1964—1974 гадах — першая сталіца дзяржавы Малаві.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Зомба месціцца на ўзвышшах за 230 км на паўднёвы усход ад Лілонгвэ на вышыні 950[1] метраў над узроўнем мора. Аднайменнае скальнае плато каля горада — яго галоўная прыродная славутасць. Клімат трапічны вільготны. Сярэднегадавая тэмпература трымаецца каля +21 °C. Гадавая колькасць ападкаў — 1340 мм.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Зомба — важны эканамічны, адукацыйны і турыстычны цэнтр Малаві. Аснову мясцовай эканомікі фарміруюць харчовая і перапрацоўчая прамысловасць, гандлёвыя і транспартныя прадпрыемствы. У горадзе месцяцца Канцлер-каледж універсітэта Малаві, тэалагічны каледж, найбуйнейшая ў краіне каталіцкая школа, гарадскі шпіталь, турма строгага рэжыму. Цэнтральная частка Зомбы славута брытанскімі каланіяльнымі будынкамі першай паловы XX стагоддзя.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1983 год — 46 000 жыхароў[1].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Зо́мба // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 179. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]