Зябер звычайны
Выгляд
Зябер звычайны | |||||||||||||||||
Зябер звычайны. Агульны выгляд групы квітнеючых раслін | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Galeopsis tetrahit L., 1753 | |||||||||||||||||
Даччыныя таксоны | |||||||||||||||||
| |||||||||||||||||
|
Зябер звычайны[3] (Galeopsis tetrahit) — аднагадовая травяністая расліна, від роду Зябер (Galeopsis) сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae). Тыпавы від роду.
Расце па палях, агародах, пустках, на сыраватай глебе. Меданос.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Сцябло прамое, да 50 см вышынёй, моцна галінастае, пакрытае жорсткімі валасінкамі. Лісце даўгавата-яйкападобнае, завостранае, густое, з пільчастым краем. Кветкі ліловыя, каля 1,5 см даўжынёй. Чашачка з пяццю зубцамі, калючая. Ніжняя губа вянца пакрыта плямамі.
Квітнее ў ліпені — жніўні.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ БелЭн 1998.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Зя́бер // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 123. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Кудрашова М. Г. Зя́бер // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі. — С. 382. — 10 000 экз.
- Зя́бер // Раслінны свет: Тэматычны слоўнік / Склад. А. Дз. Астрэйка і інш.; навук. рэд. Л. П. Кунцэвіч, А. А. Крывіцкі — Мн.: Беларуская навука, 2001. — С. 74. — 655 с. — 700 экз. — ISBN 985-08-0457-2.
- Флора СССР. В 30-ти томах / Начато при руководстве и под главной редакцией акад. В. Л. Комарова; Редактор тома Б. К. Шишкин. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1954. — Т. XXI. — 703 с. — 3 000 экз.
- Пику́льник // Т. 19. Отоми — Пластырь. — М. : Советская энциклопедия, 1975. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)