Перайсці да зместу

Зянон Валянцінавіч Лоўкіс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зянон Валянцінавіч Лоўкіс
Дата нараджэння 5 кастрычніка 1946(1946-10-05) (78 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1990)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Узнагароды
Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь

Зянон Валянцінавіч Лоўкіс (нар. 5 кастрычніка 1946, в. Мажэйкі, Пастаўскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі інжынер-механік. Член-карэспандэнт (2009), акадэмік НАН Беларусі (2021)[1], замежны член Расійскай акадэміі сельскагаспадарчых навук (2010—2014), Расійскай АН (2014), Латвійскай АН (2017), доктар тэхнічных навук (1990), прафесар (1991). Ганаровы прафесар Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання (2017). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2013).

Скончыў Маскоўскі інстытут інжынераў сельскагаспадарчай вытворчасці ім. В. П. Гарачкіна (1971).

З 1971 года асістэнт, старшы выкладчык, дацэнт Маскоўскага інстытута інжынераў сельскагаспадарчай вытворчасці ім. В. П. Гарачкіна. З 1981 года дацэнт, прафесар, загадчык кафедры Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта. З 1997 года начальнік Галоўнага ўпраўлення адукацыі і кадраў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. З 2000 года начальнік галоўнага ўпраўлення навукі, адукацыі, стандартызацыі і кадраў Беларускага дзяржаўнага канцэрна «Белдзяржхарчпрам». З 2001 года генеральны дырэктар Беларускага навукова-даследчага і праектна-канструктарскага інстытута харчовых прадуктаў. З 2006 па 2021 год генеральны дырэктар Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па харчаванні[2], з 2021 — галоўны навуковы супрацэўнік гэтага Цэнтра. Адначасова ў 1999—2000 года прафесар Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі.

З 2008 года галоўны рэдактар навукова-тэхнічнага часопіса «Харчовая прамысловасць: навука і тэхналогіі»[3].

Прэмія НАН Беларусі (2015) за цыкл работ «Мадыфікаваныя крахмалы для народнай гаспадаркі».

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы ў галіне тэорыі гідраўлікі і гідрапрывада, тэхнікі і тэхналогіі працэсаў вырошчвання, уборкі і перапрацоўкі расліннай сыравіны. Распрацаваў машыны і механізмы з гідрапрывадам актыўных рабочых органаў: бульбаўборачныя камбайны і капальнікі, машыны для апрацоўкі глебы. Прапанаваў шэраг рабочых органаў і прыстасаванняў для інтэнсіфікацыі рыхлення асяроддзяў, лакальнага ўнясення ўгнаенні, сепаратараў. Пры яго ўдзеле распрацаваны арыгінальныя тэхналогіі комплекснай перапрацоўкі расліннай сыравіны, створаны новыя віды тэхнікі і абсталявання: гама мыйных машын, резальныя машыны, фармовачныя машыны, помпавая ўстаноўка для высокатэмпературных асяроддзяў. На прадпрыемствах рэспублікі ўкаранёны тэхналогіі атрымання мадыфікаваных крухмалаў, спірту, прадуктаў харчавання і напояў функцыянальнага прызначэння, натуральных вінаў, новых прадуктаў з адходаў вытворчасці лікёра-гарэлачнай, бульбяной прадукцыі, пладоў і гародніны. Ініцыяваў і арганізаваў шэраг праектаў і заданняў, накіраваных на паўнавартаснае і функцыянальнае харчаванне для дзяцей, цяжарных жанчын, пажылых людзей, прафілактыкі захворванняў. Пад яго кіраўніцтвам створана сістэма дасягнення якасці прадуктаў харчавання Рэспублікі Беларусь у складзе: Рэспубліканскі кантрольна-выпрабавальны комплекс па якасці і бяспецы прадуктаў харчавання, Нацыянальна-тэхнічны камітэт «Харчовая сыравіна і прадукты яе перапрацоўкі» (ТК BY16), орган па сертыфікацыі прадукцыі і Цэнтральныя дэгустацыйныя камісіі.

Аўтар больш за 550 навуковых прац, у тым ліку 23 кніг і падручнікаў, 112 патэнтаў.

  • Картофель и картофелепродукты: наука и технология. Минск, 2008 (в соавт.).
  • Качество и безопасность пищевых продуктов : учеб. пособие. Минск, 2010 (в соавт.).
  • Гидравлика : учеб. пособие. Минск, 2012.
  • Углеводы в пищевых продуктах. Минск, 2016 (в соавт.)
  • Природные антиоксиданты пищевых продуктов. Минск, 2017 (в соавт.).

Зноскі