Перайсці да зместу

Казаркі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Казаркі

Казарка белашчокая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Branta Scopoli, 1769


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  174998
NCBI  8852
EOL  10486319
FW  83426

Казаркі (Branta) — род вадаплаўнах птушак сямейства Качыныя.

Агульная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Казаркі — птушкі, у сярэднім драбней гусей. Яны маюць больш кароткую шыю і больш кароткую дзюбу. Даўжыня казарак да 60 см, важаць да 8 кг. У афарбоўцы чорных казарак пераважаюць чорны і белы ў розных спалучэннях колеру. Толькі ў чырвонаваллёвай казаркі у апярэнні прысутнічае чырванавата-каштанавы колер.

Распаўсюджванне

[правіць | правіць зыходнік]

Казаркі акрамя гавайскай казаркі, гняздуюцца на поўначы Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. На Беларусі — 5 відаў.

Казарка па свайму ладу жыцця падобныя з гусямі, але ні адна з казарак не выдае характэрнага гусінага гогату. Голас іх больш адрывісты і ў некаторых відаў падобны на сабачы брэх.