Како Шанэль
Како Шанэль | |
---|---|
фр.: Coco Chanel | |
Імя пры нараджэнні | Габрыэль Банёр Шанэль (фр.: Gabrielle Bonheur Chanel) |
Дата нараджэння | 19 жніўня 1883[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 студзеня 1971[1][2][…] (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Францыя |
Бацька | Albert Chanel[d][6] |
Маці | Jeanne Devolle[d] |
Род дзейнасці | мадэльер, тэкстыльны дызайнер, выканаўчы дырэктар, modiste, гранд-куцюр’е, дызайнер касцюмаў |
Месца працы | |
Узнагароды | |
Сайт | chanel.com |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Како Шанэль (фр.: Coco Chanel, сапраўднае імя Габрыэль Бонэр Шанэль, фр.: Gabrielle Bonheur Chanel; 19 жніўня 1883 — 10 студзеня 1971) — вядучы французскі мадэльер, чые мадэрнізм, натхнёнасць мужчынскаю модаю і прытрымліванне дарагой простасці ў стваранай вопратцы зрабілі яе, магчыма, самаю важнуаю фігурай у гісторыі моды XX стагоддзя. Шанэль прынесла ў жаночую моду прыталены жакет і маленькую чорную сукенку. Уплыў Како на высокую моду быў настолькі моцны, што яе — адзіную ў гісторыі моды — часопіс «Тайм» унёс у спіс сотні самых уплывовых людзей XX стагоддзя.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў Самюры ў 1883 годзе, хоць сцвярджала, што з’явілася на свет у 1893 годзе ў Аверні. Маці памерла, калі Габрыэль было дванаццаць гадоў, пазней яе з чатырма роднымі братамі і сёстрамі пакінуў бацька; дзеці былі тады на апецы сваякоў і правялі некаторы час у прытулку. У 18 гадоў Габрыэль ўладкавалася прадаўцом у краму адзення, а ў вольны час спявала ў кабарэ. Любімымі песнямі дзяўчыны былі «Ko Ko Ri Ko» і «Qui qua vu Coco», за што ёй і далі мянушку — Како. Габрыэль не атрымала поспеху ў якасці спявачкі, аднак падчас аднаго з яе выступленняў афіцэр Эцьен Бальзан (Etienne Balsan) быў зачараваны ёю. Яна пераехала жыць да яго ў Парыж, але неўзабаве сышла да англійскага прамыслоўца Артура Капеля (Arthur Capel). Пасля стасункаў з шчодрым багатымі мужчынамі яна была ў стане адкрыць краму ў Парыжы ў 1910, прадаючы дамскія капелюшыкі, і на працягу года дом моды перамясціўся на вуліцу Камбон (Cambon), дзе і знаходзіцца па гэты дзень, як раз насупраць гатэлю «Рыц».
Зноскі
- ↑ а б Coco Chanel
- ↑ а б Coco Chanel // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ birth certificate Праверана 2 верасня 2024.
- ↑ Chanel, the Couturier, Dead in Paris
- ↑ пасведчанне аб смерці — С. 2. Праверана 2 верасня 2024.
- ↑ Pas L. v. Genealogics — 2003.