Калабрыя
Калабрыя | |||||
---|---|---|---|---|---|
італ.: Calabria | |||||
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Кіраўнік | Roberto Occhiuto[d] | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
Часавы пояс | UTC+1 і UTC+2 | ||||
Код ISO 3166-2 | IT-78 | ||||
Афіцыйны сайт (італ.) | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Калабрыя (італ.: Calabria, неап.: Calavria, лац.: Brut(t)ium, Calabria) — адміністрацыйны рэгіён у Італіі. Ён падзелены на 5 правінцый, тры — гістарычных, Рэджа-Калабрыя, Казенца і Катандзара, і дзве сучасных, Кратоне і Віба Валенція. Сталіца Калабрыі — Катандзара, адначасова гэта і цэнтр аднайменнай правінцыі. Колькасць насельніцтва — 2.050.478 чал. (2000).
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]У рэгіёне вырабляюць пшаніцу, цытрусавыя, алівы, інжыр, бульба, вінаград, што і складае аснову эканомікі. У дадатак да гэтага важную ролю адыгрываюць лесанарыхтоўкі і рыбалоўства. У рэгіёне ёсць заклады мінеральных соляў, і ёсць уласныя гідраэнергарэсурсы. У рэгіёне працуе шэраг гідраэлектрастанцый. У XX стагоддзі шэраг рэформ далі некаторы зрух у развіцці рэгіёну. Развіваецца хімічная прамысловасць, хоць у цэлым характар эканомікі застаецца аграрным. Унутраны валавы прадукт Калабрыі складае 2,2 % ад агульнага прадукту краіны, або 33507 млн. еўра. Валавы даход на душу насельніцтва — 16.244 еўра.