Перайсці да зместу

Калыханка (тэлеперадача)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Калыханка
Жанр праграма для дзяцей
Аўтар(ы) Ніна Вячаславаўна Шоба
Вытворчасць О. Шчукіна
Л. Есартыя
Е. Фурсава
Н. Грэчышкіна
О. Асмолава
Вядучы(я) Аляксандр Віктаравіч Ждановіч
Алена Бікрэнева
У галоўных ролях лісічка Яна, мядзведзік Топа
Пачатковая тэма Пазыўныя
Завяршальная тэма «Доўгі дзень»
Кампазітар Васіль Раінчык
Краіна вытворчасці Беларусь
Мова беларуская
Вытворчасць
Працягласць ~20 хв.
Вяшчанне
Тэлеканал(ы) Беларусь 3
Фармат выявы 4:3
Фармат гуку Мона
Перыяд трансляцыі студзень 1981

Калыханка — штодзенная вечаровая дзіцячая перадача на Беларускім тэлебачанні. Выходзіць на тэлеканале Беларусь 3 па буднях. Першы выпуск пабачыў свет на Беларускім тэлебачанні ў студзені 1981 года.

Пад канец перадачы амаль заўсёды дзецям паказваюць мультфільм цалкам ці частку (не дубляваны па-беларуску).

У студзені 1981 г. на Беларускім тэлебачанні пачалася штодзённая трасляцыя новай дзіцячай перадачы. Аўтарам ідэі з’яўляецца Ніна Вячаславаўна Шоба. Яна ж прыдумала і назву праграмы, якая існуе дагэтуль — «Калыханка». Разам з Н. В. Шобай над «Калыханкай» пачыналі працаваць Алесь Чарнышэвіч, Юрый Савін, Вера Руцкая, Наталля Дандукова, Алесь Камароўскі, Леанід Качанка, Іван Беладубенка. У «Калыханцы» за час яе існавання працавала шмат таленавітых рэжысёраў і аўтараў: Алена Фурсава, Анатоль Варэнік, Людміла Тарасава, Вілен Разэнэк, Людміла Дудкевіч, Таццяна Сяменчанка, Наталля Шаруба, Васіль Палявы,Канстанцін Сафроненка, Алесь Купрыянаў, Ларыса Есарція, Алесь і Вера Абрамовічы, Максім Носаў, Юлія Качанава, Наталля Дабрагост, Вольга Шчукіна, Алена Клемантовіч, Вольга Асмолава і інш.

Напачатку вёў яе дзядуля (Барыс Берцінг) з лялечнымі персанажамі Бульбінкам і сабачкам Цявам. Яны чыталі казкі дзецям на ноч. Потым з’явіліся новыя вядучыя: цёця Зіна (Зінаіда Бардарэнка), цёця Таня (Таццяна Мацюшэнка), дзядзя Сярожа (Сяргей Яскевіч), казачніца (Рэгіна Дамброўская), бабуля (Яўгенія Краўчанка), цёця Алена (Алена Фурсава), Сан Маляваныч (Алесь Ждановіч), доктар Зялёнкін (Віктар Манаеў), бабуля Міхаліна (Наталля Качаткова), цёця Лора (Ларыса Есарція) — і лялькі: Буслік (Валянціна Пражэева/ Людміла Самуйлава) і Цімошка (Уладзімір Грамовіч/ Канстанцін Сафроненка), кот Марцін (Алесь Кашпераў), зайка Даўгавушык (Алена Фурсава), Васілёк (Вольга Шагойка), Васілінка (Яна Агеенка) і Юрасік (Валянціна Пражэева), воўк Вова (Алесь Купрыянаў / Аляксандр Аверкаў), мехавічок Веня (Уладзімір Варанкоў), парася Сеня (Вера Кавалерава) і інш.

У 1983 годзе з’явіўся Дзед-Барадзед са сваёй вядомай песенькай у выкананні акцёра Анатоля Кашкера.[1].

Пад час свайго існавання акрамя класічных праграм у «Калыханцы» было шмат цыклаў: «Тэатр Левавічка», «Бабульчыны казкі», «Вандроўкі з Электронікам», «Разам з Алесяй і Арцёмам», «Гісторыі мехавічка Вені», «Сан Маляваныч, парася Сеня і іх сябры», «Касмічны прыгоды», "Дзеці ў «Калыханцы», «Па родным краі», «Парады доктара Зялёнкіна», «Прыгоды бабулі Міхаліны» і інш.

Цяпер перадачу вядуць Маляваныч і Фея сноў разам з лялькамі мядзведзянём Топам і лісічкаю Янай, а таксама казачнай істотай Сплюшыкам (якога выпадкова наваражылі Топа з Янаю). З 17 мая 2016 ў праграме з’явіўся новы лялечны персанаж — яноцік Цёма. 20 мая 2016 адзін з вядучых «Калыханкі» — мядзведзік Топа — атрымаў прэмію «Телевяршыня» як лепшы тэлевізійны вядучы па выніках глядацкага галасавання.

  • сабачка Цява
  • Дзед-Барадзед
  • хлопчык Бульбінка
  • лялька Васілінка
  • лялька Васілёк
  • Лесавічок
  • кот Марцін
  • сабачка Цімошка
  • Буслік
  • робат-электронік
  • футравічок Веня
  • парася Сеня

Пасля заканчэння перадачы гучыць «Калыханка» на вершы Генадзя Бураўкіна і музыку Васіля Раінчыка. у 2008 годзе яе было замянілі на іншую ў выкананні Ірыны Дарафеевай, але пад канец 2009 года было вырашана вярнуць «Калыханку» на музыку Раінчыка[2].

Цікавыя факты

[правіць | правіць зыходнік]
  • Адзін выпуск перадачы здымаецца каля 1-3 гадзін. За дзень здымаюцца ўсе перадачы на тыдзень.
  • На ролю Феі сноў адбываўся сапраўдны кастынг — на яе спрабаваліся розныя актрысы. Відыёзапісы пасля транслявалі ў мінскіх садках і дзецям найбольш спадабалася Алена Бікрэнева.
  • Некаторыя старыя лялькі дасюль захоўваюцца ў архіве Беларускага тэлебачання. Але Дзед-Барадзед знік без следу пасля сыходу асістэнта рэжысёра Івана Беладубенка, які пісаў тэксты для лялькі. Пасля яго ніхто не хацеў займацца Дзедам.
  • Дзедам-Барадзедам кіравалі тры акцёры: адзін тузаў за ручкі, другі — за ножкі, а трэці кіраваў мімікай.
  • Лялька Васіліна была перароблена з хлопчыка Бульбінкі[3].

Зноскі

  1. Дзед Барадзед был самой дорогой куклой «Калыханки»(недаступная спасылка) Алеся Ганевіч, Космольская правда в Беларуси 13 жніўня 2009
  2. «Калыханка» Бураўкіна і Раінчыка вярнулася ў эфір Архівавана 4 студзеня 2013. Юлія Аляксандрава, «Салідарнасць»
  3. Куды знік Дзед-Барадзед Архівавана 28 студзеня 2010. Кацярына Габышава, «Народная газета»