Вера Ільінічна Кавалерава
Вера Ільінічна Кавалерава | |
Дата нараджэння: | 13 ліпеня 1951 (68 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэння: | |
Грамадзянства: | |
Адукацыя: | |
Прафесія: | актрыса |
Тэатр: | |
IMDb: | nm5049177 |
Вера Ільінічна Кавале́рава (нар. 13 ліпеня 1951, Мінск) — беларуская актрыса. Заслужаная артыстка Беларусі (1991).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Займалася ў 1959—1969 гадах дзіцячай тэатральнай студыі пры Рэспубліканскай студыі тэлебачання. З 1970 года працуе ў Тэатры юнага гледача Беларусі, у 1978—1984 гадах у Львоўскім драматычным тэатры(руск.) бел..
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Актрыса на ролі травесці. Яе спецыфічная тэхніка выканання роляў казачных персанажаў выразна падкрэслівае іх характарнасць: Чыпаліна («Чыпаліна і яго сябры» паводле Дж. Радары), Ліс («Рыгорка — ясная зорка» А. Вярцінскага) і інш. Выканаўца, здольная і на глыбокае пранікненне ва ўнутраны свет вобразаў: Эвен і Гітэль Моска («Стваральніца цуду(руск.) бел.» і «Двое на арэлях» У. Гібсана(руск.) бел.). Лепшыя ролі вылучаюцца раскрыццём душэўнага стану персанажаў, тэмпераментнасцю, узрушанасцю пачуццяў: Міколка («Міколка-паравоз» паводле М. Лынькова), Кацярынка, Зоська («Чаму ж мне не пець, чаму ж не гудзець» паводле Я. Купалы і М. Чарота), Ларыса («Чатыры кроплі» В. Розава(руск.) бел.) і інш.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — 604 с.: іл. ISBN 985-11-0130-3 (т. 7), ISBN 985-11-0035-8
- Нарадзіліся 13 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1951 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
- Асобы
- Актрысы Беларусі
- Акцёры тэатра Беларусі
- Заслужаныя артысты Беларусі
- Постаці Львоўскага драматычнага тэатра імя Лесі Украінкі
- Постаці Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача
- Травесці