КальЯн
КальЯн | |
---|---|
Жанр | фолк-панк |
Гады | 1996-па сённяшні дзень |
Краіна | Беларусь |
Горад | Гродна |
Мова песень | беларуская |
Склад | Аляксандр «Міхалыч» Дзянісаў, Ілля «Ільябл», Кастусь «Кот», Лізавета, Аляксандр «Сыр» |
Іншыя праекты |
Dzieciuki, Людзі на балоце |
«КальЯн» — беларускі панк-гурт з Гродна.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Гурт «КальЯн» створаны ў верасні 1996 года вакалістам Аляксандрам Дзянісавым і гітарыстам Змітром Антаневічам.[1] У гэты перыяд былі запісаны 2 акустычныя і 2 электрычныя альбомы «У краіне цудаў» (выдадзены ў Польшчы сумесна з гуртом Deviation, 1997), «Б. Н.» (1999). У 1998 годзе музыкі ўзялі гран-пры на фестывалі «Басовішча». У 2000—2001 гадах каманда прыпыніла актыўную дзейнасць, яна знаходзілася ў стане паўраспаду. Музыкі спрабавалі ўдзельнічаць у шматлікіх праектах («С. М. Родин», «С. Р.К.» і іншых), аднак яны не ўвянчаліся поспехам. З красавіка 2001 года «КальЯн» у абноўленым складзе пачаў працаваць над новай праграмай, якая была запісана ў Гродна ў пачатку снежня 2001 («Ноўбадзі»).
У 2008 годзе гурт зняў два кліпа на песні «Барацьба» і «Радыёактыўны сьнег».[1]
Апошняя на дадзены момант праца гурта мае назву «Антыпазітыў» (2011)[2]. Зараз гурт адышоў ад фолк-панка і эксперыментуе з гукам, не змяняючы, аднак, сваёй сутнасці і тэкставай сацыяльнай скіраванасці.
Погляды
[правіць | правіць зыходнік]На працягу ўсяго часу існавання гурт не з’яўляўся прыхільнікам (а яе музыкі чальцамі) якой-небудзь партыі або афіцыйнага палітычнага руху. Асноўнай сацыяльнай праблемай сучаснага грамадства гурт «КальЯн» лічыць наяўнасць фізічнага і духоўна-маральнага гвалту над асобна ўзятым чалавекам з боку дзяржавы і яго інстытутаў улады, мульцінацыянальных карпарацый, тэлебачання, цэркваў, рэлігійных сектаў і г.д., пра што гурт і спявае.
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Альбомы
[правіць | правіць зыходнік]- У краіне цудаў (1997)
- Б.Н. (1999)
- Ноўбадзі (2001)
- Голая правда (2005)
- Антыпазітыў (2011)[2]
Сінглы
[правіць | правіць зыходнік]Удзел у зборніках
[правіць | правіць зыходнік]- «Сэрца Эўропы in rock» (2001) — «Przemoc»
- «Прэм’ер Тузін 2006» (2006) — «Радыёактыўны сьнег»
Удзельнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксандар «Міхалыч» Дзянісаў: вакал
- Ілля «Ільябл»: гітара, вакал
- Кастусь «Кот»: бас-гітара, бэк-вакал
- Лізавета: скрыпка, флейта
- Аляксандр «Сыр»: ударныя
Зноскі
- ↑ а б АЛЕСЮ ДЗЯНІСАВУ — 39! (ВІДЭА) Архівавана 11 верасня 2016. / Tuzin.fm
- ↑ а б Кальян «Антыпазітыў» (+аўдыё) / Experty.by