Калініна (Гусявіцкі сельсавет)
Пасёлак
Калініна
|
Калі́ніна[1] (трансліт.: Kalinina, руск.: Калинино) — былы пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіў у склад Гусявіцкага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]У 14 км на поўдзень ад Буда-Кашалёва, 6 км ад чыгуначнай станцыі Радзеева (на лініі Жлобін — Гомель), 34 км ад Гомеля.
Транспартная сетка
[правіць | правіць зыходнік]Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Буда-Кашалёва — Уваравічы.
Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай шыротнай вуліцы, забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснавана напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. Найболей актыўная забудова даводзіцца на 1920-я гады. У 1929 годзе арганізаваны калгас «Чонгарская дывізія», працавалі гамарня і вятрак. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 16 жыхароў вёскі. У 1959 годзе ў складзе эксперыментальнай базы «Пянчын» (цэнтр — вёска Пянчын).
Ліквідаваны ў 2016 годзе[2].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Колькасць
[правіць | правіць зыходнік]- 2004 год — 8 гаспадарак, 8 жыхароў.
Дынаміка
[правіць | правіць зыходнік]- 1926 год — 29 двароў 190 жыхароў.
- 1959 год — 188 жыхароў (паводле перапісу).
- 2004 год — 8 гаспадарак, 8 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ РЕШЕНИЕ БУДА-КОШЕЛЕВСКОГО РАЙОННОГО СОВЕТА ДЕПУТАТОВ 16 августа 2016 г. № 77 О некоторых вопросах административно- территориального устройства Буда-Кошелевского района
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх