Камітэт вызвалення народаў Расіі
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/61/%D0%9A%D0%9E%D0%9D%D0%A0_%D0%A0%D0%9E%D0%90._%D0%91%D1%80%D0%BE%D1%88%D1%8E%D1%80%D0%B0_%281944%29.jpg/220px-%D0%9A%D0%9E%D0%9D%D0%A0_%D0%A0%D0%9E%D0%90._%D0%91%D1%80%D0%BE%D1%88%D1%8E%D1%80%D0%B0_%281944%29.jpg)
Камітэт вызвалення народаў Расіі (руск.: Комитет освобождения народов России, КВНР) — палітычны камітэт, які фармальна аб’ядноўваў нацыянальныя, пераважна рускія, антыбальшавіцкія арганізацыі, якія дзейнічалі да і падчас Другой сусветнай вайны на акупіраванай нямецкай тэрыторыі Еўропы .
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2b/Bundesarchiv_Bild_146-1997-076-02A%2C_Berlin%2C_Kundgebung_mit_General_Wlassow.jpg/300px-Bundesarchiv_Bild_146-1997-076-02A%2C_Berlin%2C_Kundgebung_mit_General_Wlassow.jpg)
Палітычнай платформай быў Маніфест руху за вызваленне народаў Расіі (Пражскі маніфест), абвешчаны ў Празе 14 лістапада 1944 года . Гэты дзень лічыцца датай стварэння Камітэта.
Палітычным кіраўніцтвам КПР быў Прэзідыум КПР, які складаўся з генерал-лейтэнанта А. А. Уласава, генерал-маёраў Ф. І Трухіна і В. Ф. Малышкіна, генерал-маёра прафэсара Д. Я. Закутнага, генерал-лейтэнанта Г. М. Жыленкова і Я. І. Балабіна, прафесараў Ф. П. Багатырчука (прадстаўляў Украінскую нацыянальную раду), М. М. Будзіловіча (прадстаўляў Беларускую нацыянальную раду) і З. М. Руднева.
Прэзідыум Камітэта ўзначальваў генерал-лейтэнант Чырвонай Арміі Андрэй Андрэевіч Уласаў.
Ва ўмовах таго часу ён супрацоўнічаў з кіраўніцтвам Германіі. Узброеныя сілы камітэта складалі Руская вызваленчая армія, Рускі ахоўны корпус у Югаславіі і шэраг іншых падраздзяленняў, якія фактычна дзейнічалі адносна самастойна.
Большасць членаў КПР пасля вайны былі вернутыя ў СССР і расстраляны. Прадстаўнік Беларусі Мікалай Мікалаевіч Будзіловіч эміграваў у ЗША, дзе яго сын Пётр быў бачным дзеячам эмігранцкай абшчыны[1].