Канстанцін Канстанцінавіч Мілер
Канстанцін Канстанцінавіч Мілер | |
---|---|
Константинъ Константиновичъ Миллеръ | |
Нараджэнне |
28 красавіка (10 мая) 1836 |
Смерць |
2 (15) чэрвеня 1911 (75 гадоў) |
Адукацыя | |
Прыналежнасць | Расійская імперыя |
Канстанцін Канстанцінавіч Мілер (руск.: Константинъ Константиновичъ Миллеръ; 28 красавіка (10 мая) 1836 ― 2 (15) чэрвеня 1911, Санкт-Пецярбург) ― тайны саветнік, губернатар Плоцкай і Петракоўскай губерній Царства Польскага.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 28 красавіка 1836 года ў Санкт-Пецярбургскай губерні ў дваранскай сям’і праваслаўнага веравызнання. Бацька разам з братам і сёстрамі валодаў маёнткам у Вялікім Алешына Бельска-Сяберскай воласці Лужскага павету Санкт-Пецярбургскай губерні.
Выхоўваўся ў 2-м Санкт-Пецярбургскім кадэцкім корпусе. Службу пачаў 30 мая 1855 года ў Харкаўскім губернскім батальёне у чыне прапаршчыка. 19 чэрвеня быў прыкамандаваны да рэзервовай брыгады 1-й пехотнай дывізіі. Падчас Крымскай вайны служыў у тагачаснай Лівоніі. Атрымаў бронзавы медаль у памяць аб вайне 1853—1856 гг. на Андрэеўскай стужцы. 29 красавіка 1857 года быў пераведзены ў Пскоўскі батальён. За парушенне ўстава 21 кастрычніка 1861 года быў пазбаўлены чыну падпарудчыка і пераведзены ў радавыя Неўскага пяхотнага палка. Неўзабаве ад 22 студзеня да 10 снежня 1863 года прымаў удзел у падаўленні паўстання 1863—1864 гадоў, што ратуе яго далейшую кар’еру. За гэты ўдзел зноў атрымаў пасаду прапаршчыка і быў прызначаны ад’ютантам батальёна. Ад канца 1865 года прымаў удзел у дзяржаўнай камісіі па справах сялян. Далей займаў пасаду калежскага рэгістратара. Быў зацверджаны ў пасадзе камісара Астроўскага павету Ломіжінскай губерні. Ужо ў 1864 годзе атрымаў пасаду калежскага асэсара, а праз два гады тытулярнага саветніка. У 1874 годзе выслужыўся да пасады калежскага асэсара. У 1876 годзе, за выслугу гадоў, быў прызначаны калежскім саветнікам і ў 1882 годзе стацкім саветнікам. Прымаў удзел у каранацыі Аляксандра III як адзін з урадавых прадстаўнікоў Царства Польскага. 14 снежня 1885 года стаў Кельцкім віцэ-губернатарам.
Ад 17 ліпеня 1887 года займаў пасаду генерал-губернатара Плоцкай губерні. 9 лютага 1884 года пераводзіцца на пасаду губернатара Петракоўскай губерні.
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Пабраўся шлюбам з дваранкай каталіцкага веравызнання Аляксандрай Дамінікаўнай Канцевіч. У шлюбе было трое дзяцей: Барыс, Канстанцін і Вольга. Жонка памерла ў 1893 годзе і пахавана ў Пётркаве Трыбунальскім.
У 1896 годзе пабраўся другім шлюбам з Аляксандрай Пятроўнай Масловай ў Варшаве.