Капліца-пахавальня (Слабодка)
Выгляд
Славутасць | |
Капліца-пахавальня | |
---|---|
53°37′05″ пн. ш. 25°53′23″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Дата пабудовы | 1820-я |
Капліца — каталіцкая капліца ў в. Слабодка Навагрудскага раёна. Размешчана на могілках. Пабудавана ў 1820-я гг. з цэглы як пахавальня.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік архітэктуры класіцызму. Прамавугольны ў плане аб’ём пад двухсхільным дахам. Фасад вырашаны 4-пілястравым порцікам з трохвугольным франтонам, па цэнтры прарэзаны прамавугольным уваходным праёмам і паўкруглай люкарнай над ім. Бакавыя фасады расчлянёны высока ўзнятымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі і пілястрамі ў прасценках. Будынак апяразаны шырокім антаблементам з карнізам на сухарыках.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Капліца // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 334-335. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Капліца-пахавальня (Слабодка) на сайце Radzima.org