Перайсці да зместу

Капліца Святога Яна Хрысціцеля (Краснаазёрнае)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Капліца Святога Яна Хрысціцеля
54°43′41″ пн. ш. 26°31′52″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Map

Капліца Святога Яна Хрысціцеля — мураваная прыдарожная капліца, знаходзіцца на ўзлеску на беразе Вішнеўскага возера каля вёсцы Краснаазёрнае, Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць.

Дакладная дата пабудовы капліцы невядома, па адных крыніцах XVIII стагоддзе, па іншых пасля 1875 года. У капліцы зноходзілася фігура святога Яна[1].

У канцы 2019 года побач з капліцай быў знойдзены старадаўні каваны крыж. Намаганнямі пробашча вішнеўскай парафіі святога Юды Тадэвуша ксяндза Антонія Казлоўскага, тутэйшых вернікаў і мецэнатаў капліца была адноўлена. У адрэстаўраваную капліцу змясцілі новую фігуру святога Яна, спецыяльна для гэтага зробленую з сучаснага матэрыялу.

27 чэрвеня 2021 года біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч нанава пасвяціў адноўленую прыдарожную капліцу ў гонар святога Яна Хрысціцеля[2].

Зноскі