Краснаазёрнае

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Краснаазёрнае
Капліца Святога Яна Хрысціцеля
Капліца Святога Яна Хрысціцеля
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
да 1964Галоднічы
Насельніцтва
28 чалавек (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1592
Паштовыя індэксы
231000
Аўтамабільны код
4
Краснаазёрнае на карце Беларусі ±
Краснаазёрнае (Беларусь)
Краснаазёрнае
Краснаазёрнае (Гродзенская вобласць)
Краснаазёрнае

Краснаазёрнае[1] (трансліт.: Krasnaaziornaje, руск.: Красноозёрное) — вёска ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Вішнеўскага сельсавета. Знаходзіцца за 35 км ад Смаргоні, на паўночна-заходнім беразе Вішнеўскага возера. Каля вёскі праходзіць аўтамабільная дарога з Лынтупаў да Гальшанаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню згадваецца пад назвай Галоднічы ў XIX стагоддзі. На той час паселішча ўваходзіла ў склад Вішнеўскай воласці Свянцянскага павета Віленскай губерні Расійскай імперыі.

Па выніках Рыжскай мірнай дамовы вёска апынулася ў складзе гміны Вішнева Свянцянскага павета, з 1 студзеня 1926 года — Вілейскага павета Віленскага ваяводства[2].

У выніку пахода Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь 17 верасня 1939 года Галоднічы ўвайшлі ў склад Смаргонскага раёна Вілейскай вобласці БССР (у 1944—1960 гадах — Маладзечанскай вобласці, з 1960 года — Гродзенскай вобласці). 30 ліпеня 1964 года вёска Галоднічы была перайменавана ў Краснаазёрную[3][4].

У канцы 2019 года каля тутэйшай капліцы быў знойдзены каваны крыж[5].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • XIX стагоддзе: 1866 год — 86 чал. (35 — праваслаўных, 51 — католікаў), 10 двароў[6].
  • XX стагоддзе: 1938 год — 147 чал., 26 двароў; 1999 год — 42 чал.
  • XXI стагоддзе: 2009 год — 28 чал.[7]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Краснаазёрная, Гало́днічы
  2. W. Grabski, W. Raczkiewicz, A. Zycblinski. Распараджэнне Рады Міністраў Польскай Рэспублікі ад 26 чэрвеня 1925 года «Аб змянені межаў паветаў на тэрыторыі Віленскай адміністратыўнай акругі» (польск.)(недаступная спасылка) (26 чэрвеня 1925). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 22.01.2020.
  3. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — С. 441
  4. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).
  5. Божы знак надзеі з-пад Вішнева: Крыж знайшлі, засталося аднавіць капліцуCatholic.by, 15 студзеня 2020 (бел.)
  6. Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack (польск.). — Warszawa, 1881. — S. 674
  7. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі па выніках перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]