Каравышань
Выгляд
Пасёлак
Каравышань
| ||||||||||||||||||||||
Каравы́шань[1] (трансліт.: Karavyšań, руск.: Каравышень) — пасёлак у Гомельскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Прыбыткаўскага сельсавета.
Транспартная сетка
[правіць | правіць зыходнік]Праз пасёлак праходзіць аўтамабільная дарога Н4093 Калініна — Церухоўка. За 200 метраў ад пасёлка — чыгуначная станцыя Каравышань.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пасёлак заснаваны ў пачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас. У 1959 годзе пасёлак у складзе элітнасенгаса «Гомельскі» (цэнтр — вёска Клімаўка).
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Дынаміка змены насельніцтва:
- 1959 год — 154 жыхары (паводле перапісу).
- 2004 год — 35 гаспадарак, 88 жыхароў.
- 2009 год — 80 жыхароў
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Каравышань