Прыбыткаўскі сельсавет
Прыбыткаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Гомельскі раён |
Уключае | 8 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Прыбыткі |
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
Насельніцтва |
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | +375 232 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Прыбы́ткаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Прыбыткі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Насовіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Гомельскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Дуянаўскага і Рудня-Прыбыткаўскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Гомельскім раёне БССР. З 10 лютага 1931 года ў межах гарадской рысы горада Гомеля. З 27 ліпеня 1937 года ў складзе Гомельскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Клімаўскага сельсавета[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Прыбыткаўскага сельсавета 8 населеных пунктаў[3].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 5714 чалавек[4], з іх 77,2 % — беларусы, 16,5 % — рускія, 4,9 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 5155 чалавек[6].
Памятныя месцы
[правіць | правіць зыходнік]- 9-м км Чарнігаўскай шашы (Шчакатоўскі лес) — месца пахавання ахвяр масавага тэрору.[7][8][9]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ http://pop-stat.mashke.org/belarus-census-2019/homielskaja.htm
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 80. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
- ↑ Уласенка, Таццяна. Гомельскія Курапаты . Новы Час (21 студзеня 2011). Праверана 2 мая 2025.
- ↑ Гомельскія Курапаты: 10 км усеяна трупамі. Цяпер тут будзе жылы мікрараён . Новы Час (3 сакавіка 2017). Праверана 2 мая 2025.
- ↑ Академия управления при Президенте Республики Беларусь. О геноциде белорусского народа в годы Великой Отечественной войны : Материалы подготовлены Академией управления при Президенте Республики Беларусь на основе сведений Генеральной прокуратуры Республики Беларусь, Министерства обороны Республики Беларусь, материалов БелТА и «СБ. Беларусь сегодня» . minsk.gov.by. Минский городской исполнительный комитет (2 чэрвеня 2022).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.