Церахоўка (гарадскі пасёлак)
Гарадскі пасёлак
Церахоўка
| ||||||||||||||||||||||||||||
Церахо́ўка[2] — гарадскі пасёлак у Добрушскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, на рацэ Уць. Цэнтр Церахоўскага сельсавета. За 30 км ад Добруша. Чыгуначная станцыя на лініі Гомель—Бахмач (Украіна). Аўтамабільнымі дарогамі звязаны з Добрушам, Гомелем, Дабранкай. Насельніцтва 3 057 чал. (2017)[3].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вядомая як вёска ў Рэчыцкім павеце Вялікага Княства Літоўскага. З 1772 г. у складзе Расійскай імперыі. У 1776 годзе ў складзе Гомельскага маёнтка падораная ўрадам генерал-фельдмаршалу П. А. Румянцаву. Уваходзіла ў Клімаўскі фальварак Беліцкага павета. З 1834 года ва ўладанні князя І. Ф. Паскевіча. З 1852 г. у Чырванабудскай воласці Гомельскага павета. З пабудовай чыгункі Гомель—Ромны (1874) Церахоўка — чыгуначная станцыя. З 1926 г. у Чырванабудскім раёне. З жніўня 1927 г. — цэнтр Церахоўскага раёна. З 1938 года гарадскі пасёлак. У час Вялікай Айчыннай вайны была пад нямецкай акупацыяй з 23 жніўня 1941 г. да 27 верасня 1943 г.[4] З 1962 г. у Добрушскім раёне. У 2011 годзе да пасёлка далучана суседняя вёска Церахоўка[5].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1897 — 1570 чал.[4]
- 1939 — 3,1 тыс. чал.[4]
- 1995 — 2,3 тыс. чал.[4]
- 2006 — 2,1 тыс. чал.[4]
- 2016 — 3 128 чал.[6]
- 2017 — 3 057 чал.[3]
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Прадпрыемствы лёгкай, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасці.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Леанід Рахленка, народны артыст СССР, працаваў у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я. Купалы
- Аляксей Кокцеў, мастак
- Аляксандр Кароткі, бас Вялікага тэатру ў Маскве
- Руся, рок-спявачка
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Численность населения на 1 января 2025 г. и среднегодовая численность населения за 2024 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Белстат, 2025.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ а б в г д Беларусь: Энцыкл. даведнік / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 757. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 20.01.2011 № 80 «Об изменении границ городского поселка Тереховка Добрушского района Гомельской области»
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Церахоўка (гарадскі пасёлак)
Геаграфічныя звесткі па тэме Церахоўка на OpenStreetMap
- https://archive.today/20130104072308/my.opera.com/terehovka/blog/ — Старонка пра Церахоўку