Перайсці да зместу

Каралеўства Астравоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гістарычная дзяржава
Каралеўства Астравоў
Suðreyjar ok Norðreyjar
Карта Каралеўства Астравоў у канцы 11 стагоддзя
Карта Каралеўства Астравоў у канцы 11 стагоддзя
< 
 >
 >

Сталіца Каслтаўн, Востраў Мэн
Мова(ы) старажытнаісландская, мэнская, шатландская (гэльская)
Афіцыйная мова Старажытнаісландская мова, мэнская мова і шатландская гэльская мова
Рэлігія Хрысціянства
Гісторыя
 • 1079 Бітва пры Скайхіле
 • 1266 Шатландскае ўварванне
 • 1266 Пертская дамова
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Каралеўства Астравоў (шатл. гэл.: Rìoghachd nan Eilean, англ.: Kingdom of Mann and the Isles) — гэльска-нарвежская дзяржава на Гебрыдскіх астравах і заходнім узбярэжжы Шатландыі ў эпоху Сярэднявечча. Нягледзячы на намінальны сюзерэнітэт над каралеўствам спачатку Нарвегіі, а пасля 1266 года Шатландыі, дзяржава фактычна захоўвала незалежнасць да канца XV ст., абапіраючыся на магутны ваенны флот. Каралеўства астравоў адыграла значную ролю ў развіцці культуры горных кланаў Шатландыі і шатландскай дзяржаўнасці ў цэлым. Кіраўнік дзяржавы, пачынаючы з 1366 года, насіў тытул лорда Астравоў (шатл. гэл.: Triath nan Eilean, англ.: Lord of the Isles).

Тэрытарыяльная аснова

[правіць | правіць зыходнік]

Тэрыторыя каралеўства астравоў на працягу ўсяго існавання гэтай дзяржавы заставалася дастаткова стабільнай, што шмат у чым тлумачыцца геаграфічным адзінствам гэтага рэгіёну. У склад каралеўства ўваходзілі Гебрыдскія астравы, а таксама заходняе ўзбярэжжа Шатландыі — сярэднявечны Аргайл, які ўключае вобласці Кінтайр, Напдэйл, Кавал, Лорн, Арднамурхан і Морвэрн. Гебрыдскія астравы ўяўляюць сабой архіпелаг з больш чым 500 астравоў рознай велічыні, гарыстых ля ўзбярэжжа і больш пакатай групы Знешніх Гебрыд. Узбярэжжа Аргайла арыентавана ў бок мора і рэзка аддзелена ад астатняй тэрыторыі Шатландыі галоўным хрыбтом Хайлэнда. Шматлікія залівы і фіёрды Аргайла звязваюць прыбярэжную тэрыторыю з астравамі, утвараючы адзіны культурна-геаграфічны рэгіён, арыентаваны на моры. Ні адна з кропак Аргайла не знаходзіцца ад марскога берага далей, чым на 12 міль. Менавіта мора з'яўлялася галоўным спосабам камунікацыі і аб'яднання гэтых тэрыторый, тады як подступы з усходу ў перыяд сярэднявечча былі вельмі абцяжараны з-за пакрытых густымі лясамі гор. Хаця тэрыторыя каралеўства астравоў у геаграфічным дачыненні прадстаўляла сабой далёкую перыферыю Еўропы, марская арыентацыя дзяржавы дазваляла яму гуляць важную ролю ў гісторыка-культурным развіцці Брытанскіх астравоў і Скандынавіі.

Перадумовы ўтварэння дзяржавы

[правіць | правіць зыходнік]

Гэлы і вікінгі

[правіць | правіць зыходнік]

У старажытнасць Гебрыдскія астравы і заходняе ўзбярэжжа Шатландыі засялялі, відаць, розныя піктскія і кельцкія плямёны. З IV стагоддзя на гэтай тэрыторыі пачынаюць актыўна рассяляе ірландскія гэлы (скоты), якія на рубяжы V і VI стагоддзяў стварылі тут ўласную дзяржаву Дал Рыяда. Гэта каралеўства ўключала ў сябе Антрым, Аргайл і Унутраныя Гебрыдскія астравы. У 843 годзе Дал Рыяда была аб'яднаная з каралеўствам піктаў у адзіную дзяржаву, якая пазней атрымала назву Шатландыя.

З 793 года тэрыторыі Дал Рыяды і Знешнія Гебрыды пачалі падвяргацца набегам нарвежскіх і дацкіх вікінгаў. Яны знішчалі гэльскія манастыры і населеныя пункты гэлаў і да сярэдзіны IX стагоддзя цалкам падпарадкавалі тэрыторыю сваёй улады, перапыніўшы культурна-палітычныя сувязі рэгіёну з усходняй часткай Шатландыі. Ад набегаў вікінгі перайшлі да каланізацыі. Першыя пастаянныя паселішчы нарвежцаў ўзніклі на Знешніх Гебрыдах ўжо ў пачатку IX стагоддзя і паступова распаўсюдзіліся на ўсю тэрыторыю заходняга ўзбярэжжа аж да Голуэя на поўдні. У адрозненне ад практычна поўнай каланізацыі нарвежцамі Аркнейскіх астравоў, на Гебрыдах і ў Аргайле вікінгі не выцеснілі мясцовае гэльскае насельніцтва. Згодна з сучаснымі даследаваннямі [1], ад 2/3 (востраў Скай) да 1/3 (Айлей) тапонімаў Гебрыдскіх астравоў маюць нарвежскае паходжанне. Гэтая доля прыкладна адпавядае інтэнсіўнасці нарвежскай каланізацыі рэгіёну. Аб скандынаўскім уплыве кажа той факт, што ўжо ў IX стагоддзі гэлы сталі называць Гебрыды «Астравамі чужаземцаў» (шатл. гэл.: Innse Gall).

Зноскі

  1. Ritchie, A. Viking Age Scotland. Лондан, 1993