Перайсці да зместу

Знешнія Гебрыдскія астравы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Знешнія Гебрыды)
Scotland

Уэстэрн-Айлс
шатл. гэл.: Na h-Eileanan Siar англ.: Westen Islands

Геаграфія
Краіна Вялікабрытанія
Рэгіён Шатландыя
Адм. цэнтр Сторнаўэй
Плошча 3070 км² (7-е месца)
Код ISO 3166 GB-ELS


Дэмаграфія
Насельніцтва (2011) 27 700 чал. (30-е месца)
• Шчыльнасць 9,02 чал./км²
Сайт абласнога Савета
Старонка па тэме на Вікісховішчы

Знешнія Гебрыдскія, або Заходнія астравы (англ.: Outer Hebrides, шатл. гэл.: Na h-Eileanan Siar) — паўночна-заходняя частка архіпелага Гебрыдскіх астравоў. Адміністрацыйна ўтварае вобласць Шатландыі Уэстэрн-Айлс (англ.: Westen Islands, шатл. гэл.: Na h-Eileanan Siar). Адміністрацыйны цэнтр і найбуйнейшы населены пункт — Сторнаўэй.

Архіпелаг складаецца з 15 заселеных і 50 з лішнім незаселеных астравоў. Ён аддзелены ад вострава Вялікабрытанія і Унутраных Гебрыдаў пралівам Норт-Мінч і Гебрыдскім морам.

Найбуйнейшы востраў Льюіс-энд-Гарыс складаецца з частак Льюіс і Гарыс (названых Isles, гэта значыць «астравамі», хоць у сутнасці імі не з'яўляюцца), якія традыцыйна разглядаюцца паасобку. Іншыя буйныя астравы — Норт-Уіст, Бенбек'юла, Саўт-Уіст і Бара. Уключае таксама вялікую колькасць дробных астравоў і шхераў.

У аддаленні, у 23 кіламетрах на захад Льюіса, знаходзяцца астравы Фланана — невялікі архіпелаг, незаселены з 1971 года, а ў 64 кіламетрах на захад-паўночны захад ад вострава Норт-Уіст размешчаны ізаляваны архіпелаг Сент-Кілда, сталае насельніцтва якога было эвакуіравана ў 1930 годзе.

У склад вобласці Уэстэрн-Айлс уваходзяць выдаленыя астравы Рона, Суліскер на поўначы і Рокал на захадзе. Апошні ўяўляе сабой незаселеную скалу на поўначы Атлантычнага акіяна. Яго прыналежнасць да Вялікабрытаніі аспрэчваецца суседнімі краінамі — Даніяй (Фарэрскія астравы), Ірландыяй і Ісландыяй.

Каланіш
«Шахматы з вострава Льюіс»

На Льюісе знаходзіцца характэрны помнік эпохі неаліту — Каланіш. У рэканструяванай цяперашняй форме «камяні Каланіша» былі ўсталяваны ў перыяд неаліту, паміж 2900 і 2600 гадамі да н.э. І раней, да 3000 года да н.э., тут знаходзілася свяцілішча. Каланіш утвараюць 13 груп камянёў або асобных манументаў, якія ўсталяваны вертыкальна і ўтвараюць кругі дыяметрам да 13 метраў. Вышыня камянёў вагаецца ад 1 да 5 метраў (у сярэднім жа каля 4 метраў). Высечаны яны з мясцовага гнейсу.

Першыя пісьмовыя ўспаміны пра Знешнія Гебрыды адносяцца да антычнасці (Пліній Старэйшы, Пталамей).

У Сярэднявеччы астравы належалі Нарвегіі, але паводле Перцкага дагавора перайшлі да Шатландыі. У 1831 годзе на Льюісе былі знойдзены «Шахматы з вострава Льюіс» — 78 сярэднявечных шахматных фігур з маржовага ікла, разам з 14 шашкамі для гульні тыпу нардаў і спражкай для рамяня. Меркавана яны былі выраблены ў XII стагоддзі нарвежскімі разьбярамі, відаць, з Тронхейма, дзе былі знойдзены падобныя артэфакты.

У Знешніх Гебрыдах у 2011 годзе пражывала больш за 27 тысяч чалавек пры сярэдняй шчыльнасці насельніцтва каля 9 чалавек на кв.км, з іх на найбуйнейшым востраве Льюіс-энд-Гарыс — звых 9 тысяч.

Усяго ў архіпелагу 15 населеных астравоў:

Востраў (бел.) Востраў (англ.) Востраў (гал.) Насельніцтва,
чал. (2011)
Насельніцтва,
чал. (2001)
Льюіс-энд-Гарыс Lewis and Harris Leòdhas agus na Hearadh 21 031 19 918
Саўт-Уіст South Uist Uibhist a Deas 1 754 1 818
Норт-Уіст North Uist Uibhist a Tuath 1 254 1 271
Бенбек'юла Benbecula Beinn nam Fadhla 1 303 1 219
Бара Barra Barraigh 1 174 1 078
Скалпей Scalpay Sgalpaigh 291 322
Грэйт-Бернера Great Bernera Beàrnaraigh Mòr 252 233
Грымсей, паўночны Grimsay (north) Griomasaigh 169 201
Бернерэй Berneray Beàrnaraigh 138 136
Эрыскей Eriskay Èirisgeigh 143 133
Ватэрсей Vatersay Bhatarsaigh 90 94
Балешар Baleshare Baile Sear 58 49
Грымсей (паўднёвы) Grimsay (south) Griomasaigh 20 19
Флода Flodaigh Flodaigh 7 11
Фраач-Ейлін Fraoch-eilean Fraoch-eilean ? ?
Агулам 27 684 26 502

Асноўныя населеныя пункты

[правіць | правіць зыходнік]

На Знешніх Гебрыдах больш за ўсё ў Вялікабрытаніі распаўсюджаны гэльская мова.

«Харыс Цвід»

Знешнія Гебрыды вырабляюць адну з марак цвіду пад назвай «Харыс Цвід» — тканіну ручной працы, для стварэння якой выкарыстоўваецца поўсць мясцовай вытворчасці. У мінулым гэту тканіну ўручную афарбоўвалі спецыяльнымі фарбавальнікамі, для вытворчасці якіх выкарыстоўваўся лішайнік роду Пармелія.