Перайсці да зместу

Карл Фабержэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карл Фабержэ
руск.: Карл Гу́ставович Фаберже́
Род дзейнасці ювелір, вынаходнік, ювелір
Дата нараджэння 30 мая 1846(1846-05-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 верасня 1920(1920-09-24) (74 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Gustav Fabergé[d]
Маці Charlotte Maria Fabergé[d]
Жонка Augusta Julia Fabergé[d]
Дзеці Eugène Fabergé[d], Agathon Fabergé[d] і Alexander Julius Fabergé[d]
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Сайт faberge.com/news/48-pete…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пе́тэр Карл Густававіч Фабержэ́ (18 (30) мая 1846, Санкт-Пецярбург — 24 верасня 1920, Лазана) — расійскі ювелір, заснавальнік сямейнай фірмы і дынастыі майстроў ювелірнага мастацтва.

Петэр Карл Фабержэ нарадзіўся ў Расіі ў Санкт-Пецярбургу 30 мая 1846 года. Яго бацька — Густаў Фабержэ, паходзіў з нямецкай сям'і і быў родам з Эстоніі, а яго маці — Шарлота Юнгштэдт, была дачкой дацкага мастака. У 1842 годзе Фабержэ-старэйшы заснаваў ювелірную фірму ў Санкт-Пецярбургу.

Петэр Фабержэ падарожнічаў па Еўропе і першапачатковы навучаўся ў Дрэздэне, а затым пачаў асвойваць ювелірную справу ў франкфурцкага майстра Джозэфа Фрыдмана. Ва ўзросце 24 гадоў у 1870 годзе ён узяў фірму бацькі ў свае рукі.

У 1882 годзе на Усерасійскай мастацка-прамысловай выставе ў Маскве вырабы яго фірмы прыцягнулі ўвагу імператара Аляксандра III. Петэр Карл атрымаў заступніцтва царскай сям'і і званне «ювеліра Яго Імператарскай Вялікасці і ювеліра Імператарскай Эрмітажа».

Фірма Фабержэ славілася ў Еўропе. Шматлікія сваякі імператарскай сям'і ў Вялікабрытаніі, Даніі, Грэцыі і Балгарыі атрымлівалі вырабы ў падарунак. У 1900 годзе ў Парыжы Фабержэ атрымаў званне «Майстры Парыжскай Гільдыі Ювелір», а таксама яго ўзнагародзілі ордэнам Ганаровага Легіёна.

Рэвалюцыя прымусіла Фабержэ закрыць сваю фірму ў 1918 годзе. Пасля гэтага ён з'ехаў за мяжу, і памёр у горадзе Лазана ў Швейцарыі 24 верасня 1920 года. Пахаваны на могілках Гран-Жас ў Канах.