Каронная калонія
Каронная калонія (англ.: Crown Colony) — тып каланіяльнай адміністрацыі ў брытанскай імперыі[1].
Каронныя калоніі кіраваліся губернатарам, прызначаным каралеўскай уладай (і, пазней, Colonial Office)[2]. Хоць гэты тэрмін не ўжываўся ў той час, першай з каронных калоній была Віргінія, пасля таго як каралеўская ўлада атрымала кантроль над ёй у 1624 годзе ад Лонданскай Віргінскай кампаніі (Virginia Company)[3].
Да сярэдзіны XIX стагоддзя тэрмін галоўным чынам ужываўся для тых калоній, якія былі набыты ў выніку войн, такіх як Трынідад і Брытанская Гвіяна. А пасля гэтага моманту ён ужываўся шырэй — для любой калоніі акрамя ўладанняў у Брытанскай Індыі і брытанскіх паселішчаў, такіх як Аўстралія, Канада і Новая Зеландыя (якія пазней сталі дамініёнамі)[4].
Тэрмін ужываўся аж да 1981 года, калі Закон аб брытанскім падданстве перакласіфікаваў некалькі астатніх брытанскіх калоній як «Брытанскія залежныя тэрыторыі». З 2002 года яны вядомыя як Брытанскія заморскія тэрыторыі.
Тыпы каронных калоній
[правіць | правіць зыходнік]Існавала тры тыпы каронных калоній:
- Каронныя калоніі з прадстаўнічымі саветамі, якія мелі адну ці дзве заканадаўчыя палаты, што ўключаюць прызначаных каронай і некаторых выбраных на месцы членаў (Бярмуды, Ямайка, Брытанскі Цэйлон і Фіджы);
- Каронныя калоніі, з прызначанымі саветамі, якія складаліся з прызначаных каронай членаў, з некалькімі прызначанымі прадстаўнікамі з мясцовага насельніцтва (Брытанскі Гандурас, Сьера-Леонэ і Грэнада);
- Каронныя калоніі трэцяй, самай малалікай катэгорыі, мелі найменшую аўтаномію і кіравалася непасрэдна губернатарам (Гібралтар і Востраў Святой Алены).[5].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Jenks, Edward (1918). The Government of the British Empire. Little, Brown, and company.
- Olson, James (1996). Historical Dictionary of the British Empire. Greenwood Publishing Group. ISBN 031329366X.
- Porter, Andrew (1998). The Nineteenth Century, The Oxford History of the British Empire Volume III. Oxford University Press. ISBN 0199246785.