Перайсці да зместу

Карусант

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Астраграфічныя даныя
Адлегласць ад Цэнтра 10 000 светлавых гадоў
Рэгіён Ядро Галактыкі  (польск.)
Сектар Карусант
Сістэма Карусант
Дыяметр 12 240 км
Перыяд вярчэння 24 гадзіны
Перыяд абарачэння 368 дзён
Колькасць сонцаў 1
Колькасць месяцаў 4, 3 пасля знішчэння аднаго юужан вонгамі
Фізічныя даныя
Вада ніжэй 5%
Атмасфера кіслародная сумесь
Гравітацыя 9,81 м/с2
Сацыяльныя даныя
Асноўнае насельніцтва людзі, розныя
Папуляцыя 1 000 000 000 000
Асноўныя паселішчы Храм джэдаяў, Галактычны сенат
Прыналежнасць Галактычная рэспубліка, Галактычная імперыя, Новая рэспубліка

Каруса́нт (англ.: Coruscant) — планета сусвету «Зорных войнаў». З’яўляецца цэнтрам Галактычнай рэспублікі, а потым імперыі. Амаль усю паверхню планеты займае горад. Плошча раёнаў, дзе няма горада, зусім невялікая. У асноўным такія раёны знаходзяцца каля палюсоў. Клімат на планеце падтрымліваецца штучна.

На планеце размяшчаюцца штаб-кватэры шматлікіх буйных карпарацый і ўстаноў. Таксама на Карусанце размяшчаўся Галактычны сенат у часы Старой і Новай Рэспублікі, і Храм джэдаяў. У часы імперыі на планеце знаходзіўся імператарскі палац, а сама планета была перайменавана ў Імперскі Цэнтр. Планету акружае двайны планетарны шчыт і яна абараняецца флотам.

Паверхня планеты была цалкам зруйнаваная пад час вайны з юужан вонгамі.