Перайсці да зместу

Татуін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Астраграфічныя даныя
Адлегласць ад Цэнтра 43 000 светлавых гадоў светлавых гадоў
Рэгіён Знешнія рубяжы[pl]
Сектар Арканіс
Сістэма Тату
Колькасць сонцаў 2
Колькасць месяцаў 3
Фізічныя даныя
Вада 1%
Сацыяльныя даныя
Асноўнае насельніцтва розныя (збольшага людзі, явы і пясочныя людзі)
Папуляцыя 200 000
Асноўныя паселішчы Анкархед, Бестын, Мос Эйслі, Мос Эспа
Прыналежнасць хаты, Галактычная імперыя, Новая рэспубліка

Татуі́н (англ.: Tatooine, ˌtætuːˈiːn) — планета ў свеце Зорных войнаў, цэнтральнае месца шматлікіх падзей у сазе «Зорныя войны». Планета фігуруе ў кожнай серыі, акрамя «Імперыя наносіць удар у адказ», і нават у гэтым эпізодзе прынамсі згадваецца. Адной са знакавых планет сусвету «Зорных войнаў» яна стала таксама і дзякуючы таму, што з’яўляецца роднай планетай Энакіна і Люка Скайуокераў.

Татуін — пустынная планета ў сістэме з дзвюма зоркамі Тату I і Тату II. Абарыгенныя жывёлы планеты, такія як вомп-пацук, банты, сарлакі і крайт-драконы, добра прыставаныя да спякотнага засушлівага клімату, а людзі вымушаныя здабываць вільгаць з паветра і жыць у падземных сховішчах. Скупасць на прыродныя рэсурсы, спёка і раскіданасць насельніцтва зрабілі кіраванне планетай амаль немагчымым, і гэтым скарысталіся хаты, клан гангстараў і крымінальных аўтарытэтаў, што аблюбавалі планету ў адсутнасць увагі з боку Галактычнай рэспублікі. Пасля таго, як на змену рэспубліцы прыйшла імперыя, новы рэжым усталяваў на Татуіне толькі сімвалічную ўладу, і фактычным кіраўніком планеты з’яўляўся Джаба Хат да самай сваёй гібелі ў бітве ля каркуна.

Разумныя насельнікі

[правіць | правіць зыходнік]
  • людзі — насельнікі
  • хаты — слімакападобныя злодзеі
  • джавы — маларослікі, займаюцца зборам утылю і гандлем
  • пясочныя людзі — лютыя гуманоідныя бадзягі, абарыгенныя насельнікі Татуіна

Анкархед — мястэчка, якое знаходзіцца за некалькі кіламетраў на ўсход ад хаты сям’і Ларсаў, на поўдзень ад касмадрому Мос Эйслі. У асноўным населенае здабывальнікамі вільгаці.

Бестын, «сталіца» Татуіна, знаходзіцца на захад ад Мос Эйслі ля паўднёва-заходняга Дзюннага мора. Гэта адно з першых паселішчаў на планеце. У Бестыне абсталявала сваю аперацыйную базу Галактычная імперыя, у ратушы знаходзілася сядзіба мясцовага губернатара. Гэта падрабязна прадстаўлена ў «Star Wars Galaxies».

Дзюннае мора — вялікая пясочная раўніна ля Анкархеду, Моса Эйслі і станцыі Тошы. Населенае пясочнымі людзьмі, явамі, рэйдамі, д’юбакамі і крайт-цмокамі. Водаздабыўцы размяшчаюць у Дзюнным моры свае апараты для здабывання вільгаці з паветра.

Вялікая яма Каркуна

[правіць | правіць зыходнік]

Вялікая яма Каркуна знаходзіцца ў Дзюнным моры. Гэта вырытая сарлакам глыбокая адтуліна ў пяску, якую ён выкарыстоўвае, каб лавіць ахвяры. Ля вялікай ямы Каркуна адбываецца сутычка Люка Скайуокера з аховай Джабы дэ Хата. Большасць прыслужнікаў і сам Джаба гінуць у гэтай упадзіне.

Палац Джабы знаходзіцца ў пустыні пад назвай Дзюннае мора. З падзей у гэтай рэзідэнцыі ватагі злодзеяў пачынаецца VI эпізод «Вяртанне джэдая». Першапачаткова палац быў манастыром, збудаваным загадкавымі мніхамі б’амарамі, якія дагэтуль жывуць там.

Юндлендскія штрэкі

[правіць | правіць зыходнік]

Юндлендскія штрэкі займаюць большую частку ўмеранай зоны Татуіна. Гэта скалісты рэгіён, вядомы сваімі шматлікімі ўцёсамі і мноствам утоеных пагрозаў. На краі юндлендскіх штрэкаў у маленькай хаціне жыў Обі-Ван Кенобі ў той перыяд, калі ён сустрэў маладога Люка Скайуокера, што працаваў на вільгацездабыўчай ферме сваіх родных.

Водаздабыўчыя фермы

[правіць | правіць зыходнік]

Водаздабыўчыя фермы — маленькія сельскагаспадарчыя паселішчы ў пустынях Татуіна, якія здабываюць вільгаць з паветра і накапляюць яе ў калектарах, усталяваных на вялікай плошчы. Менавіта гэтым займаюцца сваякі Люка Скайуокера дзядзька Оўэн і цётка Беру, якія ўзялі яго на выхаванне.

Мос Эйслі — горад-касмапорт. У «Эпізодзе IV: Новая надзея» Обі-Ван Кенобі апісвае Мос Эйслі як «гнюсны вулей мярзоты і падступнасці». У Мосе Эйслі размяшчаюцца бар «Мос Эйслі Кантына» і аркестр «Figrin D’an and the Modal Nodes».

Мос Эйслі Кантына

[правіць | правіць зыходнік]

«Мос Эйслі Кантына», афіцыйная назва Шынок Чалмуна — бар у Мосе Эйслі, прытулак пілотаў-фрахтоўнікаў і іншых падазроных асоб розных расаў. У «Star Wars Holiday Special» «Кантынай» кіруе Акмена (Беа Артур).

Мос Эспа — горада, вядомае своеасаблівымі купальнымі будынкамі. У «Эпізодзе I: Уяўная пагроза» тут тусуюцца хуткасныя гоншчыкі і жывуць Энакін Скайуокер са сваёй маці Шмі. У горадзе шырока практыкуецца гандаль рабамі.

Паходжанне назвы

[правіць | правіць зыходнік]

Планета атрымала назву ад горада Татавін у Тунісе, ля якога адбываліся здымкі пустынных пейзажаў IV эпізоду[1][2][3][4]. У самім Татавіне здымкі не ладзіліся, аднак адбываліся ў некаторых іншых туніскіх мясцовасцях: у Матмаце, Таўзары і на востраве Джэрба.

Па-берберску «Тытавін» літаральна азначае «вочы», а фігуральна — «водныя струмені». Назва горада Тэтуан у паўночным Марока таксама мае падобнае паходжанне.

Зноскі

  1. Star Wars: The Abandoned Movie Set — blog.stuttgarter-zeitung.de Архівавана 16 чэрвеня 2015.
  2. 33°59’39 N 7°50’34 E — Google Maps
  3. GUERRILLA INNOVATION: (Star Wars Abandoned Movie Set)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 ліпеня 2013. Праверана 15 лютага 2015.
  4. NO MORE STARS — Rä di Martino Архівавана 7 чэрвеня 2014.
  • George Lucas, Leigh Brackett, Lawrence Kasdan, Laurent Bouzereau. Star Wars: The Annotated Screenplays. — 1997. — ISBN 0-345-40981-7.
  • Star Wars: Tales from the Mos Eisley Cantina / Kevin J. Anderson (editor of anthology). — 1st paperback printing. — 1995. — ISBN 0-553-56468-4.
  • Star Wars: Tales from Jabba’s Palace / Kevin J. Anderson (editor). — 1st edition. — 1995. — ISBN 0-553-56815-9.
  • Daniel Wallace, Scott Kolins. The Essential guide to Planets and Moons (Star Wars). — 1st edition. — 1998. — ISBN 0-345-42068-3.