Лея Аргана

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лея Аргана
Дзейнасць Прынцэса Альдэрана, сенатар Альдэрана, Дыпламат Новай Рэспублікі, рыцар-джэдай
Родная планета Альдэран, Набу
Раса чалавек
Пол жанчына
Рост 155 см
Валасы цёмна-рудыя
Вочы цёмна-рудыя
Зброя Бластэр
Транспартны сродак Тысячагадовы сокал
Прыналежнасць Імперскі сенат, Паўстанцкі альянс, Новая рэспубліка
Акцёр Кэры Фішэр

Лея Аргана (англ.: Leia Organa Solo) — адна з найгалоўнейшых персанажаў сусвету Зорных войнаў, створаная Джорджэм Лукасам. З’яўляецца асноўнай дзеючай асобай у арыгінальнай трылогіі. Лея з’яўляецца дачкой Падмэ і сястрой-блізнюком Лука Скайуокера, але носіць прозвішча свайго апякуна. У шостым эпізодзе яна даведваецца гісторыю сваёй сям’і ад свайго брата Лука Скайуокера. У арыгінальнай трылогіі Лею згуляла актрыса Кэры Фішэр.

Біяграфія персанажа[правіць | правіць зыходнік]

Лея Аргана-Сола (нарадзілася як Лея Скайуокер) была дачкой рыцара-джэдая Энакіна Скайуокера і сенатара Падмэ Амідалы Наберы, а таксама сястрой-двайняткай Люка Скайуокера. Пасля нараджэння яе ўдачарылі Бэйл Аргана і каралева Брэха, зрабіўшы яе прынцэсай Алдэраана. Аргана, якая атрымала цудоўную адукацыю сенатара, была вядомая як непахісны лідар у час Галактычнай Грамадзянскай вайны і іншых наступных галактычных канфліктаў, стаўшы адным з найвялікшых герояў Галактыкі.

Самы малады сенатар у Галактычным Сенаце, яна тайна падтрымлівала паўстанцаў і вырашыла перадаць Альянсу планы «Зоркі Смерці». Яна ніколі не здраджвала сваім ідэалам свабоды і роўнасці для ўсіх жыхароў галактыкі і стала адной з найважнейшых постацей Альянса паўстанцаў у час Галактычнай Грамадзянскай вайны.

Пазней яна пабралася шлюбам з Ханам Сола і стала маці сына Бена. Па меры таго як іх сын сталеў, Лея і Хан убачылі ў ім слабасць да Цёмнага боку Сілы і аддалі яго на навучанне Люку, аднак нават брат Леі не змог усцерагчы Бена ад Сноўка — Вярхоўнага Лідара Першага Ордэна, спароджанага Цёмным бокам. Сын Леі і Хана змяніў сваё імя на Кайла Рэн і пайшоў па шляху Дарта Вейдэра.

Праз гады Лея была абрана главой сіл Супраціўлення. Нягледзячы на тое, што яна вырасла ў прывілеяваным акружэнні мірнай планеты, галоўнай ідэяй якой была дэмілітарызацыя, якая выключала зброю са сваёй культуры, у гэтыя цяжкія гады бліскучы дыпламат атрымала ваенныя навыкі самаабароны, як з дапамогай бластара, так і ў рукапашнай. Яна выкарыстоўвала гэтыя веды ў шматлікіх войнах і іншых канфліктах, якія скалыналі Галактыку.

Праз трыццаць гадоў пасля паражэння Галактычнай Імперыі родны сын Леі забівае свайго бацьку Хана Сола, якому не атрымалася пераканаць Бена адрачыся ад Цёмнага боку Сілы. Пра трагічную гібель Хана Лея даведваецца ад Рэй.

Пашыраны сусвет[правіць | правіць зыходнік]

Згодна з пашыраным сусветам Зорных войнаў Лея пабралася шлюбам з Ханам Сола. У гэтым шлюбе яна нарадзіла траіх дзяцей, аднаго з якіх назвала ў гонар свайго бацькі — Энакінам.

У кіно[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Ruby, Jennifer.. Star Wars Producer Kathleen Kennedy Confirms That Entire Cast Will Return for Eighth Film (англ.). Evening Standard (17 снежня 2015). Праверана 28 снежня 2015.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]