Квай-Гон Джын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Квай-Гон Джын
Дзейнасць рыцар-джэдай
Раса чалавек
Пол мужчына
Рост 194 см
Валасы рудыя
Вочы блакітныя
Зброя зялёны светлавы меч
Прыналежнасць Джэдай
Акцёр Ліям Нісан

Квай-Гон Джын (англ.: Qui-Gon Jinn; 92—32 ДБЯ) — персанаж сусвету Зорных войнаў. Навучаўся ў Графа Дуку. Погляды Квай-Гон Джына не супадалі з поглядамі на жыццё Савета джэдаяў. Квай-Гон не марнаваў час на медытацыю, ён кіраваўся філасофіяй «Жывой моцы»: адчуваць сябе, не думаць — выкарыстоўваць свае інстынкты. З-за непакорлівага погляду Квай-Гон Джын так і не быў прыняты ў Савет джэдаяў, хоць і карыстаўся вялікай павагай сярод сваіх паплечнікаў.

На Татуіне Квай-Гон Джын знайшоў хлопчыка-нявольніка Энакіна Скайуокера, які меў рэакцыю джэдая. Аналіз крыві хлопчыка паказаў неверагодна вялікі ўзровень мідыхларыянаў, вышэйшы за ўзровень самога магістра Ёды. Квай-Гон вызваліў Энакіна і паказаў яго Савеце джэдаяў на Карусанце, але Савет адмовіўся браць Энакіна і вучыць яго валоданню Сілай, бо бачыла ў ім моцны гнеў і страх. Савет не быў упэўнены ў хлопчыку, яго будучыня была вельмі цьмяная, не вызначаная. Квай-Гон Джын пажадаў сам вучыць Энакіна, але і гэта яму было забаронена, бо ў яго ўжо быў адзін вучань падаван Обі-Ван Кенобі. Пасля смерці Квай-Гон Джына Савет джэдаяў згадзіўся выканаць яго апошнюю волю і дазволіў Обі-Вану стаць настаўнікам для Энакіна[1].

Зброя[правіць | правіць зыходнік]

Светлы бок Сілы і зялёны светлавы меч.

Характар[правіць | правіць зыходнік]

Квай-Гон па жыцці вельмі вольналюбівы чалавек, ён часта не падпарадкоўваецца загадам Ордэна Джэдаяў, дзейнічае згодна сваім пачуццям і інстынктам. Квай-Гон Джын вельмі добра ўспрымае моц і знаходзіць хутка кантакты з любымі формамі розуму ў галактыцы. Нягледзячы на свой сталы ўзрост, ён з’яўляецца адным з лепшых ваяроў у галактыцы.

Апошняя бітва і смерць[правіць | правіць зыходнік]

Пад час бітвы за Набу Квай-Гон Джын і Обі-Ван Кенобі сустракаюцца з Дартам Молам у каралеўскім палацы на планеце Набу. Пачынаецца бой, пад час якога Дарт Мол працінае Квай-Гона сваім мячом. Квай-Гон памірае на руках Обі-Вана Кенобі. Аднак перад смерцю Квай-Гон наракае Обі-Вана джэдаем і просіць працягнуць навучанне Энакіна.

Пасля смерці[правіць | правіць зыходнік]

У трэцім эпізодзе Ёда кажа Обі-Вану: «Той, хто да неўміручасці шлях адкрыў, са свету сілы здолеў вярнуцца — настаўнік былы ваш». Такмі чынам Ёда кажа, што Квай-Гон Джын здолеў, дзякуючы сваёй філасофіі і разуменню моцы, знайсці шлях кантактаваць са светам жывых. Пасля Обі-Ван Кенобі вучыцца гэтаму майстэрству ў Ёды і падтрымлівае сувязь з Квай-Гонам на Татуіне, дзе жыве ў выгнанні, да сустрэчы з Люкам Скайуокерам. Потым, пасля смерці, і сам Обі-Ван выходзіць на сувязь з Люкам такім жа чынам.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]