У мелавы перыяд тэрыторыя сучаснай Сахары была ўрадлівым ланшафтам. Кархарадонтазаўр быў распаўсюджаны ў гэтым рэгіёне і насяляў берагі буйных рэк, якія забяспечвалі яго здабычай. Чэрап жывёлы быў значна большым па памерах у параўнанні з магутным паўночнаамерыканскімтыраназаўрам, але больш вузкім. Яшчэ адзін з тэраподаў, гігантазаўр з Паўднёвай Амерыкі, быў прыблізна аднолькавым па велічыні з кахарадонтазаўрам і меў цесныя родственыя сувязі з апошнім.
Па астанкам кархарадонтазаўр лёгка распазнаецца дзякуючы адметнай сваеасаблівай форме зубоў, нават калі шкілет жывёлы захаваўся фрагментарна. Невялікія барозны, якія расходзяцца ад характэрных для тэраподаў зубоў і праходзяць праз іх паверхню, сведчаць аб тым, што акамянеласць, або яе часткі, належаць кахарадонтазаўру.