Тыраназа́ўр (лац.: Tyrannosaurus — «яшчар-тыран», ад tyrannos (грэч.τύραννος) — «тыран» і saurus (грэч.σαῦρος) — яшчар, яшчарка[1]) — род драпежныхдыназаўраў з групы цэлуразаўраў, падатрада тэраподаў. Від Tyrannosaurus rex (лац.: rex — «кароль»), назву якога часта скарачаюць да T. rex, здабыў вельмі вялікую вядомасць і заняў трывалае месца ў папулярнай культуры. Ён насяляў Паўночную Амерыку, а дакладней, яе заходнюю частку, якая ў тыя часы была востравам пад назвай Ларамідыя, прычым быў больш распаўсюджаны, чым іншыя тыраназаўрыды. Акамянелыя рэшткі тыраназаўра знаходзяць у розных геалагічных фармацыях, якія датуюцца маастрыхцкім векам познемелавой эпохі, гэта значыць прыкладна 67—65,5 мільёнаў гадоў назад[2]. Гэта быў адзін з апошніх нептушыных дыназаўраў, якія існавалі перад катаклізмам, што паклаў канец эры дыназаўраў (мел-палеагенавым выміраннем).
Як і іншыя тыраназаўрыды, тыраназаўр быў двухногімдрапежнікам з масіўным чэрапам, які ўраўнаважваўся доўгім цяжкім хвастом. У параўнанні з вялікімі і магутнымі заднімі канечнасцямі гэтага яшчара яго пярэднія лапы былі зусім невялікімі, але незвычайна магутнымі для свайго памеру і мелі два кіпцюрастыяпальцы. Гэта быў найбуйнейшы дыназаўр свайго сямейства, адзін з найбуйнейшых сярод усіх тэраподаў і адзін з самых вялікіх наземных драпежнікаў за ўсю гісторыюнашай планеты. Самы буйны з вядомых поўных шкілетаў гэтага яшчара мае даўжыню 12,3 метра[3], вышыню да сцягна 4 метра[4], а вага гэтай асобіны пры жыцці дасягала 6,8 тон[5]. Як самы вялікі драпежнік у сваёй экасістэме, тыраназаўр, хутчэй за ўсё, быў звышдрапежнікам і паляваў на гадразаўраў, цэратапсаў і, магчыма, нават на заўраподаў[6]. Аднак некаторыя даследчыкі мяркуюць, што харчаваўся ён пераважна падлай. Больш таго, спрэчка аб тым, ці з'яўляўся тыраназаўр усёмагутным паляўнічым і звышдрапежнікам, або проста некрафагам, было адным з самых напружаных і зацяжных у гісторыіпалеанталогіі. Цяпер большасць спецыялістаў лічыць, што тыраназаўр быў драпежнікам-апартуністам, гэта значыць мог і паляваць, і харчавацца падлай[7].
Увогуле было ідэнтыфікавана больш за 30 шкілетаў тыраназаўраў, некаторыя з іх захаваліся амаль цалкам. Прынамсі ў адным з узораў былі выяўлены мяккія тканкі і бялкі. Дастатак матэрыялу дазволіла правесці сур'ёзныя даследаванні шматлікіх аспектаў біялогіі гэтай жывёлы, уключаючы жыццёвую гісторыю і нават біямеханіку. Асаблівасці харчавання, фізіялогія і хуткасць руху — гэта толькі нямногія з прадметаў навуковых спрэчак. Дыскусійная і таксанамія гэтага роду — да прыкладу, некаторыя спецыялісты адносяць да яго толькі адзін від (T. rex), а некаторыя ўключаюць у гэты род і тарбазаўра, вядомага з мелавых адкладаў Манголіі. Часам з тыраназаўрам сінанімізіруюць і некаторыя роды паўночнаамерыканскіх тыраназаўрыдаў.
↑Hutchinson J.R., Bates K.T., Molnar J., Allen V, Makovicky P.J. (2011). "A Computational Analysis of Limb and Body Dimensions in Tyrannosaurus rex with Implications for Locomotion, Ontogeny, and Growth". PLoS ONE. 6 (10): e26037. doi:10.1371/journal.pone.0026037.{{cite journal}}: Папярэджанні CS1: непазначаны свабодны DOI (спасылка) Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка)
↑Erickson, Gregory M., GM (2004). "Gigantism and comparative life-history parameters of tyrannosaurid dinosaurs". Nature. 430 (7001): 772–775. doi:10.1038/nature02699. PMID15306807. {{cite journal}}: Невядомы параметр |coauthors= ігнараваны (прапануецца |author=) (даведка)
↑Switeck, Brian. When Tyrannosaurus Chomped Sauropods(нявызн.)(недаступная спасылка). Smithsonian Media (13 красавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2013. Праверана 24 жніўня 2013.