Касцёл Святых Пятра і Паўла (Дрысвяты)
Касцёл | |
Касцёл Святых Пятра і Паўла | |
---|---|
Касцёл у 2010 годзе | |
55°35′24,56″ пн. ш. 26°40′00,91″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Дрысвяты |
Канфесія | Рымска-каталіцкая царква |
Епархія | Віцебская дыяцэзія |
Благачынне | Відзскі дэканат |
Архітэктурны стыль | Драўлянае дойлідства, мадэрн |
Архітэктар | Л. Вітан-Дубейкаўскі |
Дата пабудовы | 1929 год |
Статус |
![]() |
![]() |
Касцёл Святых Пятра і Паўла — помнік драўлянага дойлідства ў в. Дрысвяты Браслаўскага раёна.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/be/Dryswiaty1930_Church.jpg/250px-Dryswiaty1930_Church.jpg)
Пабудаваны ў 1929 годзе па праекце архітэктара Л. Вітан-Дубейкаўскага.
Касцёл закрыты ў 1970-я гады. Занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d5/%D0%94%D1%80%D1%8B%D1%81%D1%8C%D0%B2%D1%8F%D1%82%D1%8B_2.jpg/250px-%D0%94%D1%80%D1%8B%D1%81%D1%8C%D0%B2%D1%8F%D1%82%D1%8B_2.jpg)
Мае рысы стылю мадэрн. Прамавугольны ў плане будынак з пяціграннай алтарнай апсідай, бабінцам і сакрысціямі накрыты дахам складанай формы. Галоўны фасад вылучае высокая пяціярусная вежа-званіца (першы і другіі ярусы чацверыковыя, трэці — васьмерыковы, чацверты і пяты — цыліндрычныя, уваход афармляюць падчэні на чатырох мураваных слупах. Сцены ашаляваныя дошкамі, прарэзаныя прамавугольнымі арачнымі і круглымі вокнамі. Інтэр'ер падзелены васьмю слупамі на тры нефы. Столь кесаніраваная, з арнаментальнай размалёўкай. Над бабінцам — хоры.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Харэўскі, С. В. Культавае дойлідства Заходняй Беларусі 1915—1940 гг. — Вільня: ЕГУ, 2008. ISBN 978-9955-77-13-9.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Касцёл Святых Пятра і Паўла (Дрысвяты)
- Касцёл Святых Пятра і Паўла (Дрысвяты) на сайце Radzima.org
- Касцёл Святых Пятра і Паўла (Дрысвяты) на сайце Глобус Беларусі (руск.)