Перайсці да зместу

Катушкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Катушкі

Катушка рагавая (Planorbarius corneus)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Planorbidae Rafinesque, 1815


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  76591
NCBI  6524
EOL  46447618
FW  61804

Кату́шкі (Planorbidae) — сямейства бруханогіх малюскаў.

Цела асіметрычнае, укрыта ракавінай (дыяметр яе 2—32 мм), складаецца з галавы, вантробнага мяшка і нагі. Ракавіна з 4—8 абаротамі завіта ў адной плоскасці, дыскападобная, аліўкава-карычневага або карычневага колеру з рознымі адценнямі. На галаве ротавая адтуліна, адна пара доўгіх ніткападобных шчупальцаў, каля асновы іх размешчана пара вачэй.

Органы дыхання — лёгачныя мяшкі і жабры. Крывяносная сістэма не замкнёная. Нервовая сістэма складаецца з нервовых вузлоў. Апладненне ўнутранае.

Пашыраны ў прэсных вадаёмах Еўразіі. На Беларусі адзначана больш 10 відаў. Трапляюцца ў прыбярэжнай зоне азёр, сажалках, канавах, іншых плыткіх вадаёмах са стаячай або слаба праточнай вадой.

Асаблівасці экалогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Пераважна раслінаедныя і дэтрытаедныя малюскі. Удзельнічаюць у біялагічным ачышчэнні вадаёмаў. Корм для рыб.

Пры высыханні вадаёмаў і на зіму закопваюцца ў вільготны іл.