Керстын Гір
Керстын Гір | |
---|---|
ням.: Kerstin Gier | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Sophie Bérard і Jule Brand |
Дата нараджэння | 8 кастрычніка 1966[1][2][…] (58 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца |
Гады творчасці | з 1996 |
Кірунак | фантастыка |
Жанр | дзіцячая літаратура, фантастыка |
Мова твораў | нямецкая |
kerstingier.com (ням.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Керстын Гір (нар. 1966) — нямецкая пісьменніца, вядомая таксама пад псеўданімамі Jule Brand і Sophie Bérard.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Керстын Гір нарадзілася ў Бергіш-Гладбаху, Германія. Вывучала нямецкую і англійскую літаратуру і музыказнаўства, затым перавялася на факультэт бізнесу і псіхалогіі стасункаў — скончыла з дыпломам педагога.
У 1995 годзе пачала пісаць жаночыя раманы. І адразу дасягнула поспеху: раман «Männer und andere Katastrophen» («Мужчыны і іншыя катастрофы») быў экранізаваны з Хайкэ Макач у галоўнай ролі. Затым Керстын перайшла да іранічнай жаночай прозы. У 2005 годзе яе раман «Ein unmoralisches Sonderangebot» («Непрыстойная прапанова») быў узнагароджаны літаратурнай прэміяй DeLiA як лепшы нямецкі любоўны раман.
У 2009 годзе Керстын паспрабавала сябе ў жанры моладзевай фантастыкі: трылогія «Таймлес» мела немалы поспех, і ў 2013 годзе выйшла нямецкая экранізацыя першай часткі «Таймлес. Рубінавая кніга».
Сёння Керстын жыве разам з мужам, сынам, двума катамі, трыма ручнымі курыцымі і залатымі рыбкамі ў вёсцы недалёка ад Бергіш-Гладбаха.
Бібліяграфія (выбраная)
[правіць | правіць зыходнік]Цыклы твораў
[правіць | правіць зыходнік]Трылогія каштоўных камянёў — Таймлес / Edelstein Trilogie
- Рубінавая кніга / Rubinrot (2009)
- Сапфіравая кніга / Saphirblau (2010)
- Ізумрудная кніга / Smaragdgrün (2011)
Geschichte der Familie Le Ber
- Lavendelnächte (2001)
- Vom Himmel ins Paradies (2002)
Judith Raabe
- Männer und andere Katastrophen (1996)
- Fisherman’s Friend in meiner Koje (1998)
Kati
- Zur Hölle mit den guten Sitten! (1999)
- Der Teufel und andere himmlische Liebhaber (2001)
Matilda, Caroline und Franziska
- Ein Single kommt selten allein (1996)
- Liebe im Nachfüllpack (1996)
- So angelt man sich einen Typ (1997)
- Drei Männer sind einer zuviel (1997)
- Sag nicht, ich hätte dich nicht gewarnt! (1997)
- Sex zu zweit, das geht zu weit (1999)
- Schluss mit lustig (1999)
Mütter-Mafia
- Die Mütter-Mafia (2005)
- Die Patin (2006)
- Gegensätze ziehen sich aus (2009)
- Die Mütter-Mafia und Friends (2011)
- Das Mütter-Mafia-Buch: Die Kunst den Alltag zu feiern (2013)
- Der Mütter-Mafia-Kalender: Die Kunst den Alltag zu feiern (2013)
Silber
- Silber — Das erste Buch der Träume (2013)
Таксама шэраг твораў былі напісаны пад псеўданімамі Jule Brand і Sophie Bérard.
Зноскі
- ↑ Kerstin Gier // BIBSYS — 1972. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Kerstin Gier // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #12889282X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- kerstingier.com — афіцыйны сайт