Перайсці да зместу

Кес ван Донген

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кес ван Донген
нідэрл.: Kees van Dongen
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні нідэрл.: Cornelis Théodorus Marie van Dongen
Дата нараджэння 26 студзеня 1877(1877-01-26)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 мая 1968(1968-05-28)[1][2][…] (91 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Augusta Preitinger[d][9] і Marie-Claire Huguen[d]
Род дзейнасці мастак, мастак-гравёр, скульптар, ілюстратар, кераміст, рысавальнік
Жанр партрэт[5][10], анімалістыка[10], фігурка[d][10], пейзаж[10], ню[10], гарадскі пейзаж[d][10] і нацюрморт[10]
Вучоба
Мастацкі кірунак фавізм[11] і Die Brücke[11]
Уплыў на David Wallin[d], Agda Holst[d], Yen Shui-long[d][12], María Blanchard[d], Давід Пятровіч Штэрэнберг[d], Carlos Mauricio Valenti Perrillat[d] і Ruth Cahn[d]
Член у
Узнагароды
афіцэр Ордэна Ганаровага легіёна кавалер ордэна Ганаровага Легіёна
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кес ван Донген (нідэрл.: Kees van Dongen; сапраўднае імя нідэрл.: Cornelis Theodorus Maria van Dongen; 26 студзеня 1877, Дэльфсхафен каля Ротэрдама 28 мая 1968, Монтэ-Карла) — нідэрландскі мастак, адзін з заснавальнікаў фавізму. Найбольш вядомы як аўтар стылізаваных жаночых партрэтаў. Кес ван Донген — брат скульптара Жана ван Донгена.

Нарадзіўся ў Дэльфсхафене. Ён быў у сям’і другім з чатырох дзяцей. У 1892—1897 гадах вучыўся ў Каралеўскай Акадэміі прыгожых мастацтваў у Ротэрдаме; ад гэтага перыяду ў творчасці ван Донгена засталіся шматлікія замалёўкі сцэн з удзелам матросаў і прастытутак, зробленыя мастаком у гарадскім квартале чырвоных ліхтароў. Натхнёны ідэямі анархізму, у 1895 годзе ён праілюстраваў галандскае выданне кнігі Пятра Крапоткіна «Анархія».

З 1899 гады ван Донген жыў у Парыжы, удзельнічаючы ў розных выставах, у тым ліку ў знакамітым Восеньскім салоне 1905 года, на якім таксама экспанаваліся працы Анры Маціса. Яркія фарбы іх твораў стануць крыніцай назвы новай групы жывапісцаў: фавісты. Карціны неслі гледачам адчуванне сілы і энергіі, з-за чаго французскі крытык Луі Воксель параўнаў мастакоў з дзікімі звярамі (фр. les fauves).

Адначасова з фавізмам, ван Донген з’яўляўся ўдзельнікам нямецкай групы экспрэсіяністаў «Мост» і маляваў карыкатуры для парыжскай газеты La Revue blanche.

Зноскі