Класы нямецкіх падводных лодак
Спіс класаў нямецкіх падводных лодак.
Будаўніцтва падводных лодак у Германіі ўзнікла ў пачатку XX стагоддзя. За часы Першай сусветнай вайны флот прыняў ад верфяў 341 лодку, яшчэ 138 лодак засталіся недабудаванымі. Нямецкі флот адыграў вялікую ролю ў Першай сусветнай вайне, таму па ўмовах Версальскага мірнага дагавора будаўніцтва надводнага флоту было моцна абмежавана (25% ад водазмяшчэння Вялікабрытаніі, пры абмежаванні максімальнага танажу карабля), будаўніцтва падводнага флота было цалкам забаронена.
У сярэдзіне 1930-х гадоў абмежаванні на падводны флот былі практычна знятыя, у прыватнасці ў Германіі дапушчалася будаўніцтва падводных лодак, але сумарнае іх водазмяшчэнне было абмежавана водазмяшчэннем брытанскага падводнага флоту. Гэта прывяло да памяншэння праектных памераў лодак класа VII на карысць павелічэння іх колькасці. У Другой сусветнай вайне акцэнт у развіцці флоту Германіі быў зроблены на падводныя лодкі, што заканамерна выявілася як у пасляваеннай забароне будаўніцтва падводнага флота ў Германіі (у 1945—1960 гадах), так і ў паўсюдным капіраванні нямецкай канструкцыі і тэхнічных рашэнняў у пасляваенных праектах субмарын краін-саюзнікаў.
У XXI стагоддзі Германія хоць і не валодае атамным падводным флотам, але мае заслужаны аўтарытэт у галіне падводнага суднабудавання: субмарыны нямецкай пабудовы вырабляюцца на экспарт у шматлікія краіны, а праект 212 з паветранезалежным рухавіком на паліўных элементах быў прызнаны новым словам у падводным суднабудаванні.
Кайзераўскі флот (да 1918 года)
[правіць | правіць зыходнік]Тып | Колькасць | Гады службы | Вытворца | Вядомыя прадстаўнікі |
Тып UA | 108 U 1 — U 18 з бянзінавымі маторамі, U 19 — U 42, U A Тыпу MS: U 43 — U 65, U 81 — U 114, U 160 — U 165 Вялікія тыпу Ms: U 135, U 136 |
1905—1918 | Брэмер Вулкан Круп Германіяверфт , Кіль Ф.Шыхаў, Данцыг Імператарскія верфі ў Данцыгу Верфі Фіат-Лаўрэнція |
U 1, U 9, U 20, U 21, U 35, U 53 |
Тып UB | 17 тыпу I, 30 тыпу II, 89 тыпу III | 1914—1918 | АГ Вессер, Брэмен Блом & Фос, Гамбург Круп Германіяверфт АГ Фулкан, Гамбург |
|
Тып UC | 15 тыпу I, 64 тыпу II, 16 тыпу III | 1914—1918 | АГ Вессер, Брэмен Блом & Фос, Гамбург Круп Германіяверфт Імператарскія верфі ў Данцыгу АГ Фулкан, Гамбург |
|
Тып UD | 5 | 1913—1915 | Круп Германіяверфт | |
Тып UD 1 | 1 тыпу праекту 50, будаўніцтва толькі пачалося | 1918 | Імператарскія верфі ў Кіле | |
Тып UE | 10 тыпу I, 9 тыпу II | 1914—1918 | Імператарскія верфі ў Данцыгу АГ Фулкан, Гамбург |
|
Тып U139 | 3 | 1916—1918 | Круп Германіяверфт | |
Тып U142 | 1 | 1916—1918 | Круп Германіяверфт | |
Тып U151 | 7 | 1916—1918 | Фленсбургер Шыфбаў-Гезельшафт Круп Германіяверфт |
U 155 (былая гандлёвая падводная лодка) |
Тып UF | 48 тыпу праекту 48, 54 тыпу праекту 48a не завершаныя | 1918 | Шыхаў Зібек, Верфі Ёгана Тэкленборга, АГ Атлас Ферке, АГ Няптун Расток | |
Тып UG | запланаваныя 101 | з 1919, кантракты не заключаныя | не вызначаныя |
Па ўмовах Версальскага міру Германіі забаранялася мець свой падводны флот.
Ваенна-марскі флот нацысцкай Германіі Крыгсмарынэ (1935—1945 гады)
[правіць | правіць зыходнік]Тып | Колькасць | Гады службы | Вытворца | Вядомыя прадстаўнікі |
Тып I | 2 тыпу I A | 1935—1936 | АГ Фесер | |
Тып II «Зямлянка» | 6 тыпу II A, 20 тыпу II B, 8 тыпу II C, 16 тыпу II D | 1935—1941 | Дойчэ Ферке, Флендер-Ферке, Круп Германіяверфт | |
Тып VII | 10 тыпу VII A, 25 тыпу VII B, 658 тыпу VII C (1940), 6 тыпу VII D (1941), 4 тыпу VII F | 1935—1944 | u. a. АГ Фесер, Дойчэ Ферке, Крыгсмарынеферфт Вільгельмсхавен Крыгсмарынеферфт у Кіле, Брэмер Вулкан | U 47, U 96 (Фільм «Das Boot»), U 99, U 995 (Музей у Лабё), U 100, U 48 |
Тып IX | 8 тыпу IX A, 14 тыпу IX B, 140 тыпу IX C, 2 тыпу IX D1, 29 тыпу IX D2 | 1936—1944 | АГ Фесер, Зэебекферфт, Дойчэ Ферфт | U 505, U 864 |
Тып X «Мінны загараджальнік» |
8 тыпу X B | 1939—1944 | Круп Германіяверфт | U 234 |
Тып XI «U-Крэйсер» |
былі заложаныя чатыры, ніводная не завершана | 1939 | Дзешымаг, Брэмен | |
Тып XIV «Малочная карова» |
10 | 1939—1943 | Дойчэ Ферке | |
Тып XVII | 4 | 1942—1944 | Блом & Фос Круп Германіяверфт |
|
Тып XVIII | 2 | 1943 | Дойчэ Ферке Круп Германіяверфт |
|
Тып XXI | 123 | 1943—1945 | Блом & Фос, АГ Фесер, Шыхаў Данцыг | (Музей Вільгельм Баўэр ) |
Тып XXIII | 62 | 1943—1945 | Дойчэ Ферфт, Круп Германіяверфт , Марынеферфт Тулон | |
Тып XXVI | 99 | 1943м1945 | Блом & Фос |
Бундэсмарынэ/Deutsche Marine (з 1956 года)
[правіць | правіць зыходнік]Тып | Колькасць | Гады службы | Вытворца | Вядомыя прадстаўнікі |
Тып 240 | 2 | Blohm + Voss, Гамбург | ||
Тып 241 | 1 | 1960 | Howaldtswerke-Deutsche Werft, Кіль | |
Тып 201 | 3 | 1960—1962 | Howaldtswerke-Deutsche Werft, Кіль | |
Тып 202 | 2 | 1965—1966 | Atlas-Werke AG, Брэмен | |
Тып 203 | - | - | ||
Тып 204 | - | - | ||
Тып 205 | 13 | 1961—1969 | ||
Тып 206 | 18 | 1973—1975 | ||
Тып Галь | 3 | 1975—1977 | ||
Тып 207 | 15 | 1962—1967 | ||
Тып 208 | - | - | ||
Тып 209 | 61 | з 1967 | ||
Тып TR 1700 | 2 | 1962—1967 | ||
Тып 2000 | - | - | ||
Тып 210 | 6 | 1987—1992 | ||
Тып 211 | - | - | ||
Тып Долфін | 6 | 1991—1999, з 2007 | ||
Тып 212 | 10 | з 2002 | ||
Тып 214 | 23 | 3 2004 | ||
Тып 216 | - | - | ||
Тып 218 | - | - |