Перайсці да зместу

Клецкі замак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Замак
Клецкі замак
53°04′11″ пн. ш. 26°37′39″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клецкі замак (Клецкія абарончыя ўмацаванні) — комплекс драўляна-земляных умацавалняў Клецка ў XI—XVIII стагоддзях.

Складаліся з дзядзінца (Высокага замка) і вакольнага горада (Дольнага замка). Пляцоўка першапачатковага дзядзінца мела форму, блізкую да круга, была ўмацавана валам, з боку поля — ровамі. Мела драўляную сцяну ў выглядзе састаўленых клецей (адсюль назва горада). Дзядзінец збудаваны, відаць, y сярэдзіне XI стагоддзя, узмоцнены ў першай палове XIII стагоддзя, меў мураваны склеп і цэйхгауз са зброяй.

Вакольны горад пабудаваны ў XII—XIII стагоддзях. Складаўся з землянога вала з драўлянай сцяной і рова, мостам злучаўся з дзядзінцам. У сярэдзіне XIII стагоддзя ўмацаванні разбураны, y 1503 годзе спалены крымскімі татарамі, потым адбудаваны. На тэрыторыі вакольнага горада ў першай палове XVII стагоддзя размяшчаўся асабісты двор Радзівілаў. На працягу XVII—XVIII стагоддзяў усе ўмацаванні разбурыліся.