Клод Ланцман
Клод Ланцман | |
---|---|
фр.: Claude Lanzmann[1] | |
Дата нараджэння | 27 лістапада 1925[2][3][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 ліпеня 2018[3][5][…] (92 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Angelika Schrobsdorff[d][7] і Judith Magre[d][7] |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | журналіст, пісьменнік, кінарэжысёр, сцэнарыст, змагар Французскага супраціву, кінапрадзюсар, кінасцэнарыст, documentarian, рэжысёр |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0487351 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Клод Ланцман (фр.: Claude Lanzmann; 27 лістапада 1925, Буа-Каломб — 5 ліпеня 2018, Парыж) — французскі журналіст і кінарэжысёр-дакументаліст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Яго дзед і бабуля, Янкл і Пэрл Гроберман, эмігравалі ў Парыж з Кішынёва пасля яўрэйскага пагрому 1903 года, калі яго маці Палет было 3 месяцы. Дзед і бабуля па бацькоўскай лініі, Іцхок (Ляон, 1874—?) і Ганна Ланцман, эмігравалі тады ж з Вілейкі. У 1940 годзе Клод разам з братам і сястрой хаваўся ад немцаў у авернскай вёсцы. У 1943 годзе ён стаў адным з арганізатараў Супраціўлення ў ліцэі Блеза Паскаля ў Клермон-Феране. Быў у падполлі, затым у атрадах макі ў Аверні.
З 1947 года вывучаў філасофію ў Цюбінгене, затым выкладаў філасофію і французскую літаратуру ў Свабодным універсітэце Берліна, дзе ў 1952 годзе пазнаёміўся з Сартрам і Сімонай дэ Бавуар. Ланцман пачаў актыўна супрацоўнічаць з іх часопісам «Тан мадэрн» («Новыя часы»), быў яго галоўным рэдактарам. Падпісаў «Маніфест 121» супраць вайны ў Алжыры. Шмат пісаў пра араба-ізраільскі канфлікт. З 1970 года амаль цалкам засяродзіўся на дакументальным кіно.
Памёр 5 ліпеня 2018 г. Быў удастоены нацыянальнай цырымоніі развітання. Пахаваны на могілках Манпарнас.
Зноскі
- ↑ Fichier des personnes décédées mirror Праверана 7 лістапада 2023.
- ↑ Blumberg N. Claude Lanzmann // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Claude Lanzmann // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Fichier des personnes décédées mirror Праверана 28 чэрвеня 2022.
- ↑ Claude Lanzmann // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Le Monde / J. Fenoglio — Paris: Société éditrice du Monde, 1944. — ISSN 0395-2037; 1284-1250; 2262-4694
- ↑ а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 23 сакавіка 2022.
- Асобы
- Нарадзіліся 27 лістапада
- Нарадзіліся ў 1925 годзе
- Нарадзіліся ў дэпартаменце О-дэ-Сен
- Памерлі 5 ліпеня
- Памерлі ў 2018 годзе
- Памерлі ў Францыі
- Пахаваныя на могілках Манпарнас
- Выпускнікі ліцэя Кандарсэ
- Выпускнікі Цюбінгенскага ўніверсітэта
- Кавалеры Вялікага Крыжа французскага Ордэна «За заслугі»
- Узнагароджаныя французскім медалём Супраціўлення
- Вялікія афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
- Памерлі ў Парыжы