Перайсці да зместу

Конны спорт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Адна з першых здымак каня, які скача

Конны спорт — зборнае паняцце, пад якім разумеюцца спартыўныя гульні з выкарыстаннем коней. Пры яздзе верхам вершнік актыўна ўзаемадзейнічае з рухам каня. Конь пры гэтым кіруецца перамяшчэннем вагі вершніка, сціскам сцёгнаў і паслабленнем ці нацяжэннем павадоў. Голас вершніка таксама можа ўплываць на рух каня, але не ўсімі відамі коннага спорту гэта дазволена.

Віды коннага спорту

[правіць | правіць зыходнік]

Міжнароднай федэрацыяй коннага спорту (фр. Fédération Equestre Internationale, FEI) афіцыйна прызнаюцца наступныя віды КС:

  • Выездка
  • Канкур
  • Трохбор'е
  • Рэйнінг — адзін з відаў вестэрн-спорту
  • Драйвінг
  • Прабегі
  • Вальтыжыроўка

Віды шоу-спаборніцтваў, якія не ўваходзяць у афіцыйную класіфікацыю FEI

[правіць | правіць зыходнік]
  • Жаночая язда
  • Джыгітоўка
  • Коннае пола
  • Байга
  • БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.407