Конрад Гётке
Конрад Гётке | |
---|---|
Дата нараджэння | невядома |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | пасля 1652 |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, гравёр па медзі |
Жанр | медзярыт |
![]() |
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/6d/Jan_Skumin_Ty%C5%A1kievi%C4%8D._%D0%AF%D0%BD_%D0%A1%D0%BA%D1%83%D0%BC%D1%96%D0%BD_%D0%A2%D1%8B%D1%88%D0%BA%D0%B5%D0%B2%D1%96%D1%87_%28C._G%C3%B6tke%2C_1642%29.jpg/250px-Jan_Skumin_Ty%C5%A1kievi%C4%8D._%D0%AF%D0%BD_%D0%A1%D0%BA%D1%83%D0%BC%D1%96%D0%BD_%D0%A2%D1%8B%D1%88%D0%BA%D0%B5%D0%B2%D1%96%D1%87_%28C._G%C3%B6tke%2C_1642%29.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/fd/%D0%A2%D1%8B%D1%82%D1%83%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D1%8B_%D0%BB%D1%96%D1%81%D1%82_%D0%BA%D0%BD%D1%96%D0%B3%D1%96_%22%D0%A1%D0%B5%D0%BC_%D0%B3%D0%B5%D1%80%D0%BE%D1%8F%D1%9E_%D0%A5%D0%B0%D0%B4%D0%BA%D0%B5%D0%B2%D1%96%D1%87%D0%B0%D1%9E%22.jpg/250px-%D0%A2%D1%8B%D1%82%D1%83%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D1%8B_%D0%BB%D1%96%D1%81%D1%82_%D0%BA%D0%BD%D1%96%D0%B3%D1%96_%22%D0%A1%D0%B5%D0%BC_%D0%B3%D0%B5%D1%80%D0%BE%D1%8F%D1%9E_%D0%A5%D0%B0%D0%B4%D0%BA%D0%B5%D0%B2%D1%96%D1%87%D0%B0%D1%9E%22.jpg)
Конрад Гётке (шведск.: Konrad Götke; ?, Швецыя - пасля 1652) - гравёр шведскага паходжання, які працаваў у Вялікім Княстве Літоўскім[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў Швецыі. Жыў у Вільні і, магчыма, у Любчы. Іпюстраваў кнігі Віленскай акадэмічнай друкарні і Любчанскай друкарні.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
У кнізе П. Ляцкага «Сем герояў Хадкевічаў» (Вільня, 1642) выканаў гравіраваны тытульны ліст, герб Хадкевічаў, партрзт Я. К. Хадкевіча. У 1643 выканаў алегорыю на смерць вармінскага біскупа М. Шышкоўскага , а у 1644 — партрэт плоцкага біскупа Карла Фердынанда Вазы ў кнізе «Свяшчэнная дарога» (Вільня). Аўтар партрэтаў і гербаў старосты жамойцкага Я. А. Ляцкага (1647) і падкаморыя ваўкавыскага А. Дольскага (1648) у прысвечаных ім панегірыках.
Да кніг міністра віленскага лютэранскага збору А. Шонфлісіуса «Сад душы чалавечай» (Любча, 1648) і «Пасціла хрысціянская» (Любча, 1652) выканаў тытульныя лicты, ілюстрацыі, віньеткі, партрэт аўтара. У кнізе А. Ф. Бачкоўскага «Яснавяльможнага роду Кішкаў аздоба» (1648) змешчаны 9 партрэтаў Кішкаў аўтарства Гётке. Выканаў партрэты новагародскага кашталяна В. В. Копаця, прадстаўнікоў родаў Хадкевічаў і Тышкевічаў.
Зноскі
- ↑ Пазднякоў В. Конрад Гётке // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 478. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Zawisza, N. Götke Konrad // Słownik artystów polskich i obcych w Polsce działających. — 1998. — P. 422—423.