Януш Тышкевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Януш Скумін-Тышкевіч
Jan Skumin Tyškievič. Ян Скумін Тышкевіч.jpg
Януш Скумін-Тышкевіч. Гравюра К. Гётке з кнігі А. Дубовіча «Адпраўка асобы». Вільня, 1642
POL COA Leliwa.svg
Герб «Ляліва»
 
Нараджэнне: каля 1572
Смерць: 27 мая 1642(1642-05-27)
Вільня, Віленскі павет, Віленскае ваяводства, Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая
Пахаванне: Царква Святой Тройцы, Вільня
Род: Тышкевічы
Бацька: Фёдар Тышкевіч
Маці: Кацярына Ляцкая
Жонка: Барбара Нарушэвіч
Дзеці: Яўгенія Тышкевіч

Януш Скумін Тышкевіч (каля 1572 — 27 мая 1642) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Ваявода мсціслаўскі (16211626), троцкі (16261640), віленскі1640), староста браслаўскі, юрборскі і навадворскі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўнік старэйшай лініі роду Тышкевічаў (Скумін-Тышкевічы) герба «Ляліва», сын Тэадора, ваяводы наваградскага, і Кацярыны з Ляцкіх.

Навучаўся ў Падуанскім універсітэце. Удзельнічаў у пасольствах у Прусію, перамовах са Швецыяй. Ваяваў супраць шведаў у Інфлянтах у вайне Рэчы Паспалітай са Швецыяй (16001618) і супраць туркаў у Хоцінскай бітве (1621).

Аўтар дзённіка мірных перамоў са Швецыяй у 1625. Браў удзел у рэлігійнай палеміцы падчас складання Берасцейскай уніі (1596), выдаў брашуру «Ліст да Барэцкага і Сматрыцкага супраць царквы ўсходняй».

У 1618 зрабіў ахвяраванне на карысць кляштара бенедыкцінцаў у Гродна.

Першы раз ажаніўся з Барбарай, дачкой Станіслава Нарушэвіча, другі — з Соф'яй Замяхоўскай. У першым шлюбе меў дачку Кацярыну Яўгенію, якая стала жонкай Аляксандра Людвіка Радзівіла.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]