Перайсці да зместу

Крыльцова (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крыльцова
Морфаметрыя
Даўжыня 0,8 км
Шырыня 0,3 км
Плошча 0,21 км²
Аб’ём 0,00193 км³
Даўжыня берагавой лініі 2,1 км
Найбольшая глыбіня 24,5 м
Сярэдняя глыбіня 9,17 м
Басейн
Плошча вадазбору 22,2 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Крыльцова (Беларусь)
Крыльцова
Крыльцова
Крыльцова (Віцебская вобласць)
Крыльцова
Крыльцова
Map

Крыльцо́ва — возера ў Беларусі, у Сенненскім раёне Віцебскай вобласці, у басейне ракі Крывінка, за 1 км у напрамку на поўдзень ад горада Сянно, на ўсход ад вёскі Сукрэмна, каля вёскі Крыльцова.

Плошча паверхні возера 0,21 км². Даўжыня 0,8 км, найбольшая шырыня 0,3 км, даўжыня берагавой лініі 2,1 км. Найбольшая глыбіня возера 24,5 м, сярэдняя 9,17 м. Аб’ём вады ў возеры 1,93 млн м³. Плошча вадазбору 22,2 км².
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Вышыня схілаў 10—15 м. Берагі нізкія і пясчаныя. Умерана зарастае. У возера ўпадаюць ручаі, у тым ліку ручай з возера Вобранка на поўдні. У паўночнай частцы выцякае ручай у возера Сянно.

  • Крыльцова // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 510. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
  • Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 175. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 31. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Ліст карты N-35-48. Выданне 1991 г. Стан мясцовасці на 1987 г. (руск.)