Кузьмічоўскае падняцце
Выгляд
Кузьмічоўскае падняцце (ад назвы вёскі Кузьмічы ў Любанскім раёне) — тэктанічная структура ў Любанскім раёне Мінскай вобласці і Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці, у заходняй частцы Капаткевіцкай зоны падняццяў Прыпяцкага прагіну. Выяўлена ў 1972 годзе сейсмаразведкай.
Выдзяляецца па паверхні фундамента, падсалявых і міжсалявых дэвонскіх адкладах у выглядзе монаклінальнага блока, які ўзнімаецца на паўднёвы захад пад вуглом 7—8º. Абмежаваны з поўдня Капаткевіцкім разломам, з захаду — малаамплітудным разрывам. Памеры блока 6×4 км. Па паверхні верхняй солі Кузьмічоўскае падняцце не выдзяляецца. Сфарміравалася падняцце ў асноўным у задонска-ялецкі, лебядзянскі (позні дэвон) і каменнавугальны час.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кузьмічоўскае падняцце // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.