Курганне (археалагічны помнік, Смалявіцкі раён)
Выгляд
Курганне — археалагічны помнік: курганны могільнік каля вёскі Курганне Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці Беларусі. На ўскраіне вёскі, ва ўрочышчы Курганне (або Клёнік), каля ручая Бурлацкі Брод (упадае ў раку Уша).
Налічваў 40 курганоў, не захаваліся. У 1886—1887 гг. У. Завітневіч даследаваў 4 курганы дыяметрам 7—11 м, вышынёй 0,8—2 м. Пахавальны абрад — трупапалажэнне на мацерыку галавой на захад. Адно пахаванне ў драўлянай труне, пры якім знойдзены жалезны нож. Іншыя пахаванні без інвентару.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Курганне // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А ― К. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — 492, [1] c. — С. 490. — ISBN 978-985-11-0353-5.
- Курганне // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш. — Мн.: «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі, 1993. — 702 с. — С. 359. — ISBN 5-85700-077-7.