Уша (прыток Бярэзіны)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уша
Рака Уша каля в. Рудня
Рака Уша каля в. Рудня
Характарыстыка
Даўжыня 89 км
Плошча басейна 725 км²
Басейн Дняпро
Басейн рэк Чорнае мора
Расход вады 4,2 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток
 · Месцазнаходжанне за 2 км ад вёскі Смольніца
 · Каардынаты 53°56′29,13″ пн. ш. 27°57′55,54″ у. д.HGЯO
Вусце рака Бярэзіна
 · Вышыня 146 м
 · Каардынаты 53°59′29,76″ пн. ш. 28°54′39,49″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,6 м/км
Размяшчэнне
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Мінская вобласць
Уша (прыток Бярэзіны) (Мінская вобласць)
выток
выток
вусце
вусце

Уша́рака ў Смалявіцкім, Чэрвеньскім і Бярэзінскім раёнах Мінскай вобласці, правы прыток ракі Бярэзіна (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 89 км. Плошча вадазбору 725 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 .

Асноўныя прытокі[правіць | правіць зыходнік]

Справа: Клёнаўка, Беліца.
Злева: Маконь, Рэчка.

Агульнае[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаецца за 2,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Смольніца Смалявіцкага раёна, вусце за 4,5 км на ўсход ад вёскі Уша Бярэзінскага раёна. Цячэ пераважна па паўднёва-ўсходніх схілах Мінскага ўзвышша. Найвышэйшы ўзровень вады ў сярэдзіне красавіка. Замярзае ў канцы лістапада, крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.

Даліна ракі да вёскі Уборкі Чэрвеньскага раёна невыразная, на астатнім працягу трапецападобная; шырыня яе 0,9—1,2 км, найбольшая каля 3,5 км. Схілы спадзістыя, вышынёй 5—20 м. Пойма двухбаковая (шырыня 100—200 м), да вусця ракі Маконь забалочаная і парослая лесам, ніжэй перасечаная, пясчана-тарфяністая.

Рэчышча ад вытоку на працягу 13,9 км каналізаванае, на астатнім працягу ўмерана звілістае. У вусці ракі пратокі і астравы. Берагі пераважна стромкія і абрывістыя.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 290. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]