Курт фон Готберг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Курт фон Готберг
ням.: Curt von Gottberg
Сцяг начальнік уліковага кіравання Галоўнага кіравання СС
1 кастрычніка 1940 — 27 чэрвеня 1942
Пераемнік Карл Цэнер
Сцяг Кіраўнік СС і паліцыі ў Беларусі
21 ліпеня 1942 — 15 ліпеня 1943
Папярэднік Карл Шэфер
Пераемнік Вальтэр Шыман
Сцяг генеральны камісар Беларусі
23 верасня 1943 — верасень 1944
Папярэднік Вільгельм Кубэ
Пераемнік

Нараджэнне 11 лютага 1896(1896-02-11)
акруга Фрыдланд, Усходняя Прусія
Смерць 31 мая 1945(1945-05-31) (49 гадоў)
Лейтцхёфт, акруга Фленсбург, Шлезвіг-Гольштэйн
Партыя НСДАП (1932)
Член у
Дзейнасць афіцэр
Ваенная служба
Прыналежнасць Трэці рэйх
Званне обергрупенфюрар СС
Бітвы
Узнагароды
Жалезны крыж 2-га класа
Жалезны крыж 2-га класа
Жалезны крыж 1-га класа
Жалезны крыж 1-га класа
Ганаровы крыж ветэрана вайны
Ганаровы крыж ветэрана вайны
Нямецкі крыж у золаце
Нямецкі крыж у золаце
За выслугу гадоў у НСДАП (10 гадоў)
За выслугу гадоў у НСДАП (10 гадоў)
Медаль «У памяць 1 кастрычніка 1938»
Медаль «У памяць 1 кастрычніка 1938»
Рыцарскі крыж Жалезнага крыжа
Рыцарскі крыж Жалезнага крыжа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Курт фон Готберг (ням.: Gottberg, 11 лютага 1896 — 31 мая 1945) — адзін з вышэйшых кіраўнікоў нямецкай акупацыйнай адміністрацыі ў Беларусі ў 1942—1944.

Курт фон Готберг удзельнік Першай сусветнай вайны. У 1919—1924 служыў у добраахвотніцкім корпусе «Брыгада Эрхарда». У 1932 уступіў у НСДАП і СС. З 1937 у Галоўным ведамстве па расавай палітыцы і пасяленнях, з 1939 оберфюрар СС і галоўны камісар ведамства зямлі ў Празе. У 1940—1942 начальнік рэгістрацыйнага ведамства ў галоўным упраўленні СС, брыгадэнфюрар СС і генерал-маёр паліцыі.

З восені 1942 камандзір «баявой групы Готберг», потым кіраўнік СС і паліцыі ў Беларусі. Пасля гібелі гаўляйтэра В. Кубэ з верасня 1943 да ліпеня 1944 Курт фон Готберг выконваў абавязкі генеральнага камісара Беларусі. Адначасова з 1943 з'яўляўся прадстаўніком рэйхсфюрара СС у Цэнтральнай Расіі. З чэрвеня 1944 обергрупенфюрар СС.

Готберг лічыў, што беларусы не нацыя.[2]

У канцы Другой сусветнай вайны кіраваў барацьбой з французскім рухам супраціўлення. Пасля арышту саюзнікамі скончыў жыццё самагубствам у Фленбургу (Германія) ў маі 1945 года.

Зноскі

  1. Dienstaltersliste der Schutzstaffel der NSDAP, Stand vom 1. Dezember 1936 — 1936.
  2. Mark Alexander: Nazi Collaborators, American Intelligence, and the Cold War. The Case of the Byelorussian Central Council. University of Vermont Graduate College Dissertations and Theses, Nr. 424, 2015, с. 55 (PDF)