Кучавыя воблакі
Выгляд
Кучаваыя воблакі, клубаватыя воблакі[1] (Cumulus, Cu) — шчыльныя, днём ярка-белыя воблакі са значным вертыкальным развіццём (да вышыні 5 км і больш).
Верхнія часткі падобныя да купалаў або вежаў з круглаватымі абрысамі. Узнікаюць найчасцей як воблакі канвекцыі ў халодных паветраных масах, а ў цёплы час года таксама ў мясцовых паветраных масах над паверхняю сушы, якая праграваецца ўвесь дзень. Могуць ператварацца ў кучава-дажджавыя воблакі.
Віды
[правіць | правіць зыходнік]Кучавыя воблакі маюць наступныя віды:[2]
- Кучавыя плоскія (Cumulus humilis, Cu hum.) — маюць нязначную магутнасць (не больш 1 км) і таму здаюцца плоскімі. Звычайна паяўляюцца раніцай, павялічваюцца ў памерах днём, а вечарам паступова расплываюцца, ператвараючыся ў слаіста-кучавыя воблакі, а ноччу прападаюць зусім.
- Кучавыя сярэднія (Cumulus mediocris, Cu med.) — воблакі з больш значнай вертыкальнай магутнасцю (1-2 км), купалападобнымі вяршынямі.
- Кучавыя магутныя (Cumulus congestus, Cu cong.) — моцна развітыя па вертыкалі воблакі (больш 2 км). Іх вяршыні маюць бялюткі колер і моцна клубяцца; у аснове больш цёмныя.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]
Кучавыя воблакі на Вікісховішчы |