Слаіста-дажджавыя воблакі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Слаіста-дажджавыя воблакі

Слаі́ста-дажджавы́я во́блакі[1] (Nimbostratus, Ns) — шэрае воблачнае покрыва змрочнага выгляду са значным вертыкальным развіццём (да вышыні 8 км).

Здаецца размытым у выніку выпадзення ападкаў. Займае ўсё неба без прасветаў. Складзена з кропель (пры адмоўных тэмпературах пераахалоджаных) у сумесі са сняжынкамі, у цёплы час года ў ніжняй частцы воблака — буйныя кроплі дажджу. Узнікаюць пераважна пры ўзыходным руху паветра, як найбольш магутныя па вертыкалі часткі франтальных воблачных сістэм.

3 іх выпадае аблажны дождж або снег, зрэдку — ледзяны дождж.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]