Слаіста-кучавыя воблакі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Слаіста-кучавыя воблакі

Слаі́ста-кучавы́я во́блакі[1] (Stratocumulus, Sc) — воблакі ў выглядзе шэрых або белых (ці адначасова абодвух адценняў) слаёў і град, амаль заўсёды з больш цёмнымі часцінкамі, якія складаюцца з буйных акруглых або валападобных элементаў.

Вертыкальная магутнасць невялікая, размешчаны на вышыні да 2 км. Складзены з дробных кропель (пры адмоўных тэмпературах пераахалоджаных), зрэдку трапляюцца буйныя кроплі дажджу і ядры крупы, сняжынкі і снежныя камякі. Узнікаюць пры хвалевых рухах паветра, асабліва ў слаях інверсій і над падветранымі схіламі ўзвышшаў, пры турбулентным абмене, пры трансфармацыі воблакаў іншых тыпаў, асабліва кучавых і кучава-дажджавых. Часта трапляюцца адначасова з кучавымі воблакамі.

Ападкі з большасці гэтых воблакаў не выпадаюць.


Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]